РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Гродна
Гродна
Галоўная > Навіны рэгiёна

Навіны рэгiёна

16.04.2012
Арганізатар канала незаконнай міграцыі ў Еўрасаюз затрыманы ў Гродне
Органамі пагранічнай службы Беларусі затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі чачэнскай нацыянальнасці, які спрабаваў нелегальна перасекчы беларуска-літоўскую граніцу. Дзейнасць гэтага іншаземца ў Беларусі знаходзілася пад пільным наглядам УКДБ па Гродзенскай вобласці
16.04.2012
У Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы спыняе набор на 7 спецыяльнасцей
Затое прапануе абітурыентам 2 новыя накірункі, новую спецыяльнасць, будзе зноў рыхтаваць спецыялістаў з кваліфікацыяй "Матэматык-праграміст" і выкладчыкаў па спецыяльнасці "Гісторыя. Замежная мова"
13.04.2012
Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці ліквідавала канал пастаўкі наркотыкаў
Наркатычныя рэчывы перапраўляліся ў двух накірунках. У краіны Еўрасаюзу па ім трапляў гераін і прэкурсоры для вырабу псіхатропных рэчываў, а ў краіны Мытнага саюза – амфетамін і экстазі
05.04.2012
Беларуска-літоўскі і беларуска-фінляндскі форумы пройдуць 18-19 красавіка ў Гродне
Пасольства праводзіць гэтыя форумы сумесна з Міністэрствам эканомікі Белаусі, Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам, а таксама прадстаўнікамі беларускіх, літоўскіх і фінляндскіх дзелавых колаў
28.03.2012
Аўтаперавозчыкі незадаволены работай польскіх службаў у пункце пропуску "Кузніца"
Паводле інфармацыі, атрыманай ад польскага боку, такім чынам перавозчыкі спрабуюць выставіць патрабаванні польскім службам, якія ажыццяўляюць кантрольныя функцыі ў пункце пропуску "Кузніца"
26.03.2012
Рэканструкцыя гродзенскага чыгуначнага вакзала завершыцца ў снежні
Летась быў абноўлены адміністратыўны будынак і гатэльныя нумары на 32 чалавекі. На сёння вядуцца працы ў асноўным будынку вакзала. На першым паверсе з’явяцца 2 блока кас: прыгарадных і міжгародніх маршрутаў, платная і бясплатныя зоны чакання, інтэрнэт-кавярня на 40 месцаў і канферэнц-зала на 50 чалавек
20.03.2012
Маладзёжная арганізацыя БПЦ правядзе міжнародны інтэлектуальны турнір у Гродне
Аб'яднанне моладзі Беларускай праваслаўнай царквы (АМБПЦ) правядзе веснавую інтэлектуальную гульню "Шчыт веры" ў Гродне з 26 па 27 мая
14.03.2012
Група гродзенскіх студэнтаў ініцыіравала праект "Жывая гісторыя"
Праект студэнты прыдумалі ў 2009 годзе на міжнародным маладзёжным форуме. Яго сутнасць - прыцягнуць увагу насельніцтва да гістарычных асоб і ветэранаў, забытых, але важных фактаў. Рэалізоўвацца на практыцы ідэя пачала ў Гродне, які, на думку аўтараў праекта, з'яўляецца адным з самых цікавых гарадоў краіны з гістарычнага пункту гледжання
12.03.2012
Міжнародная канферэнцыя археолагаў і этнолагаў пройдзе 12-13 сакавіка ў Гродне
Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная актуальным праблемам археалогіі, этналогіі і культурнай антрапалогіі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе адбудзецца ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Я.Купалы 12-13 сакавіка
28.02.2012
Уладальнікам Гран-пры "Каложскага благавеста" стаў дзіцячы хор з Масквы Уладальнікам Гран-пры "Каложскага благавеста" стаў дзіцячы хор з Масквы
Мерапрыемствы фестывалю праходзілі ў Гродне на працягу мінулага тыдня. У конкурснай праграме бягучага года прынялі ўдзел амаль 45 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Сербіі, Літвы, Польшчы, Грэцыі. Традыцыйна ўдзельнікамі "Каложскага благавеста" становяцца царкоўныя хары і ансамблі, хары свяшчэннаслужыцеляў і духоўных школ, свецкія прафесійныя і аматарскія калектывы
1 2      Наступная