Навiны рэспублiкi
Беларусбанк узновіць льготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля пасля атрымання вывераных спісаў
У 2012 годзе Беларусбанк плануе накіраваць на льготнае крэдытаванне жылля Br6,4 трлн. За гэтыя сродкі з дзяржаўнай падтрымкай будзе пабудавана 4 млн. 200 кв.м жылля, у тым ліку 1 млн.кв.м - у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Сяргей Пісарык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка Беларусбанка, з агульнай сумы ў Br6,4 трлн. уласныя сродкі банка на фінансаванне льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля складуць Br250 млрд.
Адказваючы на пытанне аб тым, як зменіцца льготнае крэдытаванне ў сувязі з прыняццем указа нумар 13, Сяргей Пісарык растлумачыў, што грамадзяне, якія ўжо заключылі з банкам дагавор на крэдытаванне, будуць крэдытавацца на старых умовах. Што датычыцца тых, хто не паспеў заключыць крэдытны дагавор, то ім давядзецца пачакаць. На працягу месяца ў выканкамах будзе праходзіць зверка спісаў маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на прадмет адпаведнасці або неадпаведнасці палажэнням указа нумар 13. "Толькі пасля гэтай зверкі на аснове спісаў мы адновім крэдытаванне", - сказаў Сяргей Пісарык.
Цяпер банк прадаўжае выдаваць крэдыты для маючых патрэбу ў паляпшэнні жылёвых умоў па стаўцы 31 працэнт гадавых. Паводле яго слоў, такая стаўка "нявыгадна для банка, але мы разумеем нашу ролю, нашу місію". Калі апраўдаецца прагноз па зніжэнню інфляцыі ў гэтым годзе, стаўка па крэдытах будзе зніжацца.
Акрамя таго, Беларусбанк выдае камерцыйныя крэдыты пад будаўніцтва жылля па стаўцы 49 працэнтаў гадавых, пры гэтым кошт такіх крэдытаў у Беларусбанку ніжэйшы, чым у іншых камерцыйных банках краіны.


