Навiны рэспублiкi
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з 1 лютага павышаны да Br706 тыс. 880
У Беларусі з 1 лютага дзейнічае новы бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Савета Міністраў нумар 86 ад 26 студзеня бягучага года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2011 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў - з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года. Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складзе Br706 тыс. 880. Новы БПМ павысіўся на 23 працэнты да нарматыву, які дзейнічаў з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года (Br574 тыс. 790). Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br764 тыс. 970, для пенсіянераў - Br567 тыс. 510, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br581 тыс. 240, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br742 тыс. 830, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br759 тыс. 980, для дзяцей-студэнтаў - Br690 тыс. 340. Паводле слоў спецыялістаў, структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах снежня 2011 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання - 55,8 працэнта, плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі - 8 працэнтаў, прадметы гардэробу - 19,2 працэнта, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння - 4,8 працэнта, прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лякарствы - 2,5 працэнта, бытавыя і транспартныя паслугі - 5 працэнтаў, узносы і плацяжы - 4,7 працэнта. Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам "Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь", БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ - гэта вартасная велічыня мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы. Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага гранічнага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.
Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў дзейнічаюць у Беларусі з 1 лютага
Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек з 1 лютага гэтага года складае Br1 млн. 101 тыс. 440 у разліку на месяц. Гэта на 24,3 працэнта перавышае нарматыў, дзеючы з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года. Паводле слоў спецыялістаў, асноўныя артыкулы расходаў сярэднедушавога МСБ сям'і з чатырох чалавек у цэнах снежня 2011 года наступныя: прадукты харчавання - 55,1 працэнта, адзенне, бялізна, абутак - 20,2 працэнта, карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі - 5,1 працэнта, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь - 4,7 працэнта, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння - 8,2 працэнта, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак - 1,3 працэнта, узносы і плацяжы - 3 працэнты, прадметы санітарыі, гігіены, лякарствы - 2,4 працэнта. У міністэрстве адзначылі, што зацверджаны таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек - Br1 млн. 150 тыс. 220, працаздольнага насельніцтва - Br1 млн. 383 тыс. 320, пенсіянераў - Br1 млн. 69 тыс. 700, студэнтаў - Br1 млн. 51 тыс. 650, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br847 тыс. 200, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br1 млн. 30 тыс. 270, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br1 млн. 223 тыс. 70. У адпаведнасці з заканадаўствам, мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцей чалавека. МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва, узмацнення сацыяльнай падтрымкі маючых у гэтым патрэбу грамадзян, абгрунтавання мінімальных памераў дзяржаўных сацыяльных гарантый.
Памеры дзіцячых дапамог у Беларусі ўзраслі з лютага на 23 працэнты
У адпаведнасці з заканадаўствам памеры дзіцячых дапамог штоквартальна пераглядаюцца ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Пастановай урада БПМ зацверджаны на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года ў памеры Br706 тыс. 880 - на 23 працэнты больш за нарматыў, які дзейнічаў з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года (Br574 тыс. 790). Паводле слоў спецыялістаў, у лютым-красавіку гэтага года штомесячная дапамога па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў складае Br706 тыс. 880, з надбаўкай 75 працэнтаў - Br1 млн. 237 тыс. 40, з надбаўкай 40 працэнтаў - Br989 тыс. 630. Штомесячная дапамога па догляду дзіцяці, старэйшага за тры гады, складае Br353 тыс. 440, з надбаўкай 40 працэнтаў - Br494 тыс. 820. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці з лютага дасягне Br7 млн. 68 тыс. 800, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей беларускія сем'і будуць атрымліваць Br9 млн. 896 тыс. 320. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лютага бягучага года складае Br706 тыс. 880. Нагадаем, згодна з указам нумар 616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян" з 1 студзеня 2012 года павышаны памеры дапамог асобным катэгорыям грамадзян адносна бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Так, дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў павялічана з 65 працэнтаў да 100 працэнтаў БПМ; дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, - з 45 працэнтаў да 70 працэнтаў БПМ; дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады, - з 30 працэнтаў да 50 працэнтаў БПМ. "Выплата дапамог у новых памерах пачнецца з лютага 2012 года, - падкрэслілі ў міністэрстве. - Адначасова ў лютым будзе праведзена выплата розніцы паміж новым памерам дапамогі і фактычна выплачаным у студзені". У Беларусі сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена каля 24 працэнтаў дзіцячага насельніцтва краіны. Нагадаем, у Беларусі дзіцячыя дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці з 1 кастрычніка 2011 года ўзраслі ўдвая ў адпаведнасці з указам нумар 416. На дзяцей, народжаных з 1 кастрычніка, дапамога выплачваецца ў наступных памерах: пры нараджэнні першага дзіцяці - 10 БПМ, пры нараджэнні другога і наступнага дзяцей - 14 БПМ. Акрамя таго, пры нараджэнні двайнят дадаткова належыць аднаразовая выплата на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці на кожнага з дзяцей у памеры двухкратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (выплата гэтай дапамогі праводзіцца ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства). У верасні 2011 года ў мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі атрымальнікам дапамог па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў і атрымальнікам дапамог на ВІЧ-інфіцыраваных дзяцей была выплачана аднаразовая матэрыяльная дапамога для сезоннай закупкі сельгаспрадукцыі ў памеры па Br500 тыс. У Беларусі ў 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам сярэднямесячны памер дапамог на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і на дзяцей, старэйшых за 3 гады, узрос на 46,1 працэнта.


