Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

14 мая 2018

19 мая. IV адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў «Чароўны свет Батлейкі»

Аграгарадок Залессе запрашае ўсіх аматараў тэатральнага мастацтва на адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў «Чароўны свет Батлейкі». Лепшыя батлеечныя калектывы з Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей у чарговы раз збяруцца на Смаргоншчыне, каб падарыць жыхарам і гасцям аграгарадка сапраўднае тэатральнае свята. Гледачы ўбачаць не толькі традыцыйныя для беларускай батлейкі пастаноўкі, але і сучасныя арыгінальныя інтэрпрэтацыі. Адзінае, што застанецца нязменным у большасці паказаў, - рэлігійная тэматыка і сацыяльная накіраванасць твораў. У праграме свята - бясплатная экскурсія ў музей-сядзібу М. К. Агінскага.