Бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва Гродзенскай вобласці ажыццяўляюць 456 публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Вялікая ўвага ўдзяляецца абслугоўванню людзей з абмежаванымі магчымасцямі: функцыянуюць дзве спецыялізаваныя бібліятэкі для інвалідаў па зроку (у Навагрудскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме (далей ЦБС) і Гродзенскай гарадской ЦБС). У ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” і цэнтральных бібліятэках выдзелены фонды і абсталяваны спецыяльныя рабочыя месцы для чытачоў гэтай катэгорыі.
У 187 аграгарадках вобласці працуюць 190 бібліятэк. На базе самых буйных з іх створаны цэнтры па паляпшэнні культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва: сацыяльна-культурнага, гісторыка-краязнаўчага накірункаў і г.д.
223 бібліятэкі (49%) камп’ютэрызаваны, звыш 200 (45%) з іх маюць доступ у Інтэрнет, у т.л. у аграгарадках – 150. Камп’ютэрны парк бібліятэчных устаноў вобласці на 1.01.2010 г. налічвае 511 машын.
Абслугоўванне жыхароў аддаленых вёсак і хутароў ажыццяўляецца з дапамогай 74 бібліятэчных пунктаў і 9 бібліёбусаў. Наведвальнікі бібліятэчных устаноў складаюць 46% насельніцтва вобласці.
Сёння бібліятэкі з’яўляюцца інфармацыйнымі, адукацыйнымі і культурнымі цэнтрамі рэгіёну, іх універсальны фонд налічвае 8,7 млн. выданняў. Пры бібліятэках створана каля 400 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў, з іх больш за 60% – для дзяцей; дзейнічаюць мультымедыйныя (107) і інфармацыйна-адукацыйныя (33) цэнтры.
Павышэнню прававой культуры насельніцтва і забеспячэнню карыстальнікам бібліятэк свабоднага доступуда прававой інфармацыі садзейнічае работа 81 публічнага цэнтра прававой інфармацыі (далей ПЦПІ). Штогод да паслуг цэнтраў звяртаюцца каля 12 тыс. чалавек, больш за 1 тыс. наведвальнікаў атрымліваюць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.
У 2009 годзе ПЦПІ бібліятэк вобласці ўкаранілі ў практыку работы праграму “Адвакат па перапісцы”, ці “Віртуальны адвакат”, якая дазваляе аказваць дыстанцыйную прававую дапамогу жыхарам малых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў.
Бібліятэкамі вобласці вядзецца работа па стварэнні паўнатэкставай электроннай базы дадзеных “Памяць Гродзеншчыны”.
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” – старэйшая публічная бібліятэка Беларусі – штогод абслугоўвае каля 44 тыс. чытачоў і ўносіць важкі ўклад у фарміраванне культурнай прасторы Гродзеншчыны. Абласная бібліятэка каардынуе работу ўсіх бібліятэк вобласці, аказвае ім метадычную і практычную дапамогу.
Багаты універсальны фонд (каля 640 тыс. экз. дакументаў) складаюць кнігі, часопісы, нотныя выданні, электронныя і іншыя дакументы на беларускай, рускай і замежных мовах.
Штогод праводзіцца звыш 200 мерапрыемстваў: навукова-практычныя канферэнцыі, круглыя сталы, прэзентацыі новых кніг, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў і мастакоў Гродзеншчыны, сустрэчы з вядомымі людзьмі і інш.
Да паслуг карыстальнікаў:
публічны цэнтр прававой інфармацыі (заканадаўчая, юрыдычная літаратура, базы дадзеных “ЮСИАС” і “Эталон-WIN”);
грамадская прыёмная (бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для чытачоў бібліятэкі);
віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў);
Інтэрнет-клас;
курсы па вывучэнні замежных моў;
экскурсіі па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці вядомай пісьменніцы Э.Ажэшкі і інш.
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” з’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ “За духоўнае адраджэнне”. 17 верасня 2010 года абласная бібліятэка адзначыць свой 180-гадовы юбілей.
Падрабязную інфармацыю пра дзейнасць бібліятэк вобласці можна знайсці па адрасах:
www.grodnolib.by ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”