Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
12 сентября 2017

12 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі новага рэнтген-кабінета

12 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі новага рэнтген-кабінета. 
Гэта падзея стала важнай для калектыву бальніцы і паліклінікі, бо цяпер з дапамогай новага ўнікальнага абсталявання медыкі змогуць атрымліваць высакаякасныя рэнтген-здымкі, аператыўна ставіць дыягназы і прызначаць лячэнне пацыентам. Мерапрыемства распачаў ансамбль народнай песні і музыкі «Ятранка». 
Пасля вітальнай песні творчага калектыву перад прысутным медперсаналам і гасцямі выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. — Кожны з нас у жыцці сутыкаецца з сітуацыямі, у якіх можна атрымаць траўмы. Пры гэтым мы жадаем атрымаць своечасовую і кваліфікаваную дапамогу. Пры комплексным аналізе сітуацыі з размяшчэннем і камплектаваннем лячэбна-прафілактычных установаў у Дзятлаўскім раёне зроблена выснова, што менавіта ў раённай бальніцы рэнтген-кабінет будзе найбольш эфектыўны.
Аляксандр Міхайлавіч падзякаваў начальніку ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэю Стрыжаку, спонсарам, будаўнікам, галоўнаму доктару бальніцы Марыі Максімовіч за дапамогу і праведзеную работу.

IMG_4283.jpg


MG_4277.jpgIMG_4315.jpg
Фото diatlovonews.by