Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
11 сентября 2017

Акцыя “Чытаем па-беларуску” пройдзе ў бібліятэках Гродна і вобласці

Яна прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У межах акцыі пісьменнікі Гродна правядуць творчыя сустрэчы з чытачамі і прэзентцуюць свае новыя кнігі. 

Так, 12 верасня ў СШ № 3 г. Гродна на творчую сустрэчу запрашаюць паэты Браніслаў Ермашкевіч, Людміла Шаўчэнка і Дзмітрый Радзівончык. Пачатак у 13.30. На наступны дзень гасцямі літаратурнай імпрэзы стануць Людміла Кебіч і Ганна Скаржынская-Савіцкая. Распачнецца яна а 11-й гадзіне ў дзіцячым філіяле абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага. 

14 верасня адбудуцца адразу тры сустрэчы ў розных кніжніцах горада. Тых, хто хоча сустрэцца з дзіцячай пісьменніцай Ганнай Скаржынскай-Савіцкай, чакаюць у 12.30 у бібліятэцы № 7, што знаходзіцца па вуліцы Камарова, 5. У бібліятэцы №8 (БЛК, 43) выступіць Любміла Кебіч, а ў бібліятэцы №1, што па вуліцы Даватара, 21, у 14.30 распачнецца творчая сустрэча з Пятром Сямінскім. 

Завершыць тыдзень сустрэча з бардам, паэтам Анатолем Апанасевічам і паэтэсай Людмілай Шаўчэнка ў Мастоўскай раённай бібліятэцы. Яе пачатак – а 14-й гадзіне.
Гродненская правда