Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
31 августа 2017

Да Полацка праз Воранаўшчыну. Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” у 24 раз крочыць па беларускіх гарадах і вёсках

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” у 24 раз крочыць па беларускіх гарадах і вёсках.  Яе ўдзельнікі — духавенства, пісьменнікі, музыканты, артысты, навукоўцы, вядомыя культурныя і асветніцкія дзеячы — падарожнічаюць па краіне напярэдадні Дня пісьменства з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Каб асвяціць ім храмы, падзяліцца з землякамі, агарнуць яго светам і цеплынёй сэрцы людзей. Сёлета да непагаснай лампады духоўнасці ўпершыню далучылася Воранаўшчына. 

Свой шлях экспедыцыя традыцыйна пачала з Мінска са Свята-Духава кафедральнага сабора,  а завяршыць у Полацку на свяце беларускага пісьменства. Паміж гэтымі гарадамі больш, чым тысяча кіламетраў. Іх паломнікі пераадолеюць за пяць дзён. Маршрут на гэты раз праходзіць праз Воранава, Астравец, Бягомль, Докшыцы, Лепель, Ушачы. 

Першым прыпынкам экспедыцыі на нашай замлі стала Радунь. Сёння шматлікіх гасцей сустракалі з караваем прадстаўнікі мясцовай улады, духавенства, насельніцтва. Прывітанне, кароткі мітынг, малебен — і хрэсным ходам Непагасную Лампаду з Благадатным Агнём пранеслі да мясцовага храма — царквы Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Пасля ўрачыстага малебна на тэрыторыі святыні быў пасажаны Сад Малітвы.
Гродненская правда