Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
25 июля 2017

Гродзенскі спартсмен Аляксандр Трыпуць заваяваў бронзавы медаль на ЧС сярод інвалідаў

 У Лондане з 15 па 23 ліпеня праходзіў чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў па зроку і апорна-рухальнага апарату. У ім бралі ўдзел 1150 лёгкаатлетаў са 100 краін свету.

У апошні дзень спаборніцтваў, на старт выйшаў Аляксандр Трыпуць, майстар спорту міжнароднага класа з Гродна, прызёр Паралімпійскіх гульняў.

Як паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, у кіданні дзіды ён усталяваў асабісты рэкорд 27,79 метра, саступіўшы толькі 3 сантыметры ірландскаму спартсмену. Гэты вынік дазволіў гродзенцу заняць трэцяе месца і атрымаць заслужаны бронзавы медаль. 

У смс-паведамленні, якое Аляксандр адправіў адразу пасля свайго выступлення , ён падзякаваў сваім прыхільнікам за падтрымку і падкрэсліў, што зрабіў усё, што ад яго залежала. Пры гэтым яго мара - удзел у летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіо, якія пройдуць у 2020 годзе. Менавіта да яе, як ён напісаў ў паведамленні, спартсмен будзе імкнуцца ўсімі сіламі.
Гродзенская праўда