Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
8 декабря 2017

“Каложскія чытанні” праходзяць у Гродне

Шосты год запар у Гродне праходзяць Каложскія абласныя навукова-адукацыйныя чытанні. 

Іх арганізатары – галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуская праваслаўная царква, Гродзенская епархія, абласны Інстытут развіцця адукацыі, а таксама музей гісторыі рэлігіі. 

–    Каложскія чытанні з’яўляюцца своеасаблівым рэгіянальным этапам Маскоўскіх калядных чытанняў, – адзначыла загадчык кафедры рускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Аўтуховіч. – Кожны год мы абмяркоўваем розныя праблемы і шукаем адказы на важныя пытанні. Сёлета засяродзілі ўвагу на антрапалагічным крызісе сучаснасці і шляхах яго пераадолення. 
У чытаннях прымаюць удзел выкладчыкі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў, педагогі і выхаванцы дашкольных устаноў адукацыі горада і вобласці, а таксама прадстаўнікі музеяў і Гродзенскай праваслаўнай епархіі. 

IMG_0246.jpg 

Праграма мерапрыемства складаеца з некалькіх частак. У першы дзень чытанняў у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы адбылося пленарнае пасяджэнне. Традыцыйна мілагучнымі песнапеннямі мерапрыемства адкрыў камерны жаночы хор Гродзенскага музычнага каледжа (кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Ларыса Іконнікава). Са словамі прывітання выступіў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Падчас пасяджэння з грунтоўнымі даследаваннямі па заяўленых тэмах выступілі прафесар Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі Сергій Гордун, рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сяргейка і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта прафесар кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Валерый Чарапіца, загадчык кафедры філасофіі Чэслаў Кірвель і дацэнт кафедры філасофіі Сняжана Семярнік. 

IMG_0262.jpgIMG_0280.jpgIMG_0276.jpg 

Далейшае абмеркаванне ўзнятых тэм прайшло ў секцыях. Удзельнікі падзяліліся сваімі меркаваннямі аб сучасных адносінах да хрысціянскіх каштоўнасцей, гістарычнай дынаміцы маралі і духоўным патэнцыяле літаратуры і мастацтва. Таксама былі ўзняты іншыя актуальныя тэмы. 

На базе ясляў-сада №108 працавала педагагічная майстэрня для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці і музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі. Педагогі Гродзеншчыны і госці з Мінскай вобласці падзяліліся вопытам выкарыстання інавацыйных форм і метадаў духоўна-маральнага выхавання дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа. 

Па выніках VI Каложскіх абласных навукова-адукацыйных чытанняў лепшыя даклады будуць апублікаваны ў “Весніку Гродзенскага ўніверсітэта”. 

IMG_0239.JPGIMG_0272.jpgIMG_0295.jpgГродненская правда