Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Кніжныя навінкі і аўтограф-зона. У Гродне прайшоў кніжны фестываль

22.09.2020
Навiны рэгiёна

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 190-годдзя абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, парадавалі гродзенцаў.
На гэты раз шмат цікавага падрыхтавалі на кніжным фестывалі, інтэрактыўныя пляцоўкі якога разгарнуліся каля моладзевага цэнтра "Гродна". Знайсці занятак па душы тут змаглі як дарослыя, так і дзеці. Пакуль юныя гродзенцы гарэзавалі ў гульнявой зоне «Я з кнігаю сябрую» і гулялі ў лега, бацькі маглі азнаёміцца з кніжнымі навінкамі бібліятэк нашага горада.
Асобную калекцыю маляўнічай літаратуры прадставіў, да прыкладу, аддзел мастацтваў абласной бібліятэкі, прычым на самыя розныя творчыя тэмы: ад дызайну ландшафтаў да кніг пра лепшыя музеі свету.

Больш падрабязна
Да спіса