Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
11 декабря 2017

"Краса Дзятлаўшчыны". Конкурс прыгажосці прайшоў у раёне

Конкурс грацыі і прыгажосці “Краса Дзятлаўшчыны-2017” у шосты раз прайшоў у Дзятлаўскім раёне па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

За званне пераможцы змагаліся шэсць дзяўчын – Кацярына Нагорная (Наваельнянская сярэдняя школа), Юлія Каско (КСУП Жукоўшчына), Таццяна Санцэвіч (Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Надзея Герасіменка (Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа), Юлія Ванчук (ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”), Ангеліна Дулебянец (сярэдняя школа №3 горада Дзятлава).

Удзельніцам былі прапанаваны заданні: дэфіле “Прыгажосць Беларускай зямлі”, відэазнаёмства-візітоўка (прэзентацыі рыхтавалі загадзя), творчы конкурс-хатняе заданне “Галасы крыніц Беларусі”, кулінарны конкурс “Беларуская кухня”, інтэлектуальны конкурс (пытанні ад вядучых Генадзя Сураўца і Ніны Грыб), дэфіле ў вячэрніх сукенках, а за тытул “Міс сімпатый гледачоў” аддавалі свае галасы прысутныя ў зале.

Майстэрства канкурсантак ацэньвала журы, узначаліў якое намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Вызначыць лепшую сярод прыгажунь было няпростай задачай.

Па выніках іспытаў званне “Краса Дзятлаўшчыны-2017” і карону пераможцы атрымала Ангеліна Дулебянец.  «I Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2017” — Кацярына Нагорная, “II Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2017” і “Міс фота” — Юлія Каско, “Міс чароўнасць Дзятлаўшчыны-2017” – Надзея Герасіменка, “Міс індывідуальнасць Дзятлаўшчыны-2017” – Таццяна Санцэвіч, “Міс сімпатый гледачоў-2017” – Юлія Ванчук.

Больш фотаздымкаў - у слайдары 

Дзятлаўская раённая газета "Перамога"