Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
5 января 2018

Навагодняя шоу-праграма “Новы год – час чараўніцтва” ў аг. Гальшаны Ашмянскага раёна

Навагодняя шоу-праграма “Новы год – час чараўніцтва” ў аг. Гальшаны Ашмянскага раёна
Новы год – чароўнае, яркае, шумнае свята з мноствам падарункаў, сюрпрызаў, жаданняў. Яго сустракаюць дома і на працы, у школе і дзіцячым садзе... Значны ўклад у стварэнне ўсеагульнай святочнай атмасферы ў аг. Гальшаны Ашмянскага раёна ўнеслі работнікі аддзела культуры і вольнага часу. 31 снежня 2017 года яны запрасілі ўсіх жадаючых на навагоднюю шоу-праграму Новы год – час чараўніцтва.
Уявіце сабе: нешта пайшло не так, і 31 снежня гадзінная і хвілінная стрэлкі не сустрэліся. Як жа цяпер наступіць Новы год? Як Дзед Мароз зразумее, што прыйшоў час для цудаў? Галоўныя героі зімовай гісторыі – Дзед Мароз і Снягурка, Стыліст і Баба-яга, Анегін і Ленскі – разам з гледачамі адправіліся ў займальнае падарожжа, каб разгадаць усе таямніцы часу і дапамагчы стрэлкам гадзінніка сустрэцца зноў.
Любімыя мелодыі, бясконцыя танцы, вясёлыя карагоды вакол ёлкі, гульні, конкурсы, падарункі, сюрпрызы – усё гэта падарыла гасцям выдатны навагодні настрой, многа радасці і станоўчых эмоцый.