Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
24 июля 2017

Перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі абмеркавалі ў Гродна

Хуткім часам будзе падпісаны пакет дакументаў па спрашчэнні вядзення бізнесу. Да 2020 года малы і сярэдні бізнес ў агульным аб'ёме валавога дададзенага кошту ў Беларусі павінен скласці не менш 40 адсоткаў.

Пра гэта падчас нарады ў Гродзенскім аблвыканкаме паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. У нарадзе таксама прынялі ўдзел міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, яго намеснік Алена Бубенчык і іншыя.

Адкрываючы сустрэчу, кіраўнік Мінэканомікі адзначыў, што месца правядзення нарады абрана не выпадкова: Гродзенская вобласць па выкананні паказнікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сёлета ў ліку лепшых у рэспубліцы.

– Мэта нарады – падрыхтоўка да паседжання Рады міністраў, якое пройдзе на пачатку жніўня. На ім будуць разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі і прагноз на бліжэйшыя гады. Сёння трэба даць ацэнку працы ведамстваў, абласцей, хто дасягнуў пастаўленых заданняў, а хто не выйшаў на пастаўленыя паказнікі. Трэба выбудаваць добрую базу для прагнозу развіцця рэспублікі на 2018 і да 2020 года па шэрагу паказнікаў, – падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі.

Падводзячы вынікі працы за паўгоддзе, ён паведаміў, што ў Беларусі азначыўся ўзрост эканамічнага развіцця. Аб'ём валавога ўнутранага прадукту склаў 101 адсотак да ўзроўня першага паўгоддзя 2016 года. З-за пагодных умоў крыху зменшылася вытворчасць сельскай гаспадаркі. Па выніках паўгоддзя ў абласцях, акрамя Гродзенскай і Брэсцкай, адзначаецца зніжэнне індэкса будаўніча-мантажных работ. Па словах міністра, ў будаўнічых арганізацыях трэба актыўней працаваць з інвестарамі. На паседжанні абмяркоўваліся таксама пытанні стварэння працоўных месцаў на новых вытворчасцях.
Гродзенская праўда