Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
11 декабря 2017

"Разам да здароўя!"

У Міжнародны дзень валанцёра, у актавай зале інтэрната Слонімскага медыцынскага каледжа сабраліся валанцёры ініцыятыўных груп Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК "На здароўе", "Жывіца," «Да вытокаў здароўя".
Валанцёры не толькі павіншавалі адзін аднаго са святам, але і падвялі вынікі свайго ўдзелу ў праекце "Уцягванне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця". Рэалізаваны ініцыятывы: адкрыты фітнес-залы ў Слоніме і Паўлаўскім сельскім савеце, абсталяваная сцежка здароўя ў Жыровіцкім сельскім савеце. Навучаныя валантеры па ЗЛЖ суправаджаюць жыхароў Слонімшчыны на шляху змены іх ладу жыцця ў бок больш здаровага.
Дзейнасць ініцыятыўных групы станоўча адзначана Слонімскім раённым выканаўчым камітэтам, лідэрам груп былі ўручаны Лісты падзякі.
Дарэчы, праект «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» рэалізоўваўся БТЧК пры падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здаровы вья і арганізацыямі аховы здароўя ў шэрагу раёнаў Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Асноўныя задачы праекта былі накіраваны на аб'яднанне жыхароў Беларусі і іх уключэнне ў дзейнасць па ЗОЖ і прафілактыцы НІЗ шляхам стварэння ініцыятыўных валанцёрскіх груп, а таксама на падтрымку ініцыятывы па адаптацыі і рэалізацыі мадэлі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Здаровы Горад» ў Беларусі. У рамках праекта ў Ашмянскім і Слонімскім раёнах Гродзенскай вобласці створаны 6 ініцыятыўных групаў па ЗОЖ, дзейнасць якіх будзе не толькі працягнутая ў далейшым, але і  вопыт іх  будзе распаўсюджаны на іншыя раёны.