Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Што агульнага паміж чарапахай і гранатай, рыбай і сланечнікам? Ідзем на выстаўку Андрэя Пяткевіча

02.12.2019
Навiны рэгiёна

Адкралася яна ў Новым замку. “Іншы погляд” – персанальная выстава сучаснага беларускага мастака Андрэя Пяткевіча. У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя творы, якія дэманструюць вынікі працы мастака за апошнія дваццаць гадоў. 


Па іх лёгка “прачытаць” стыль Андрэя Пяткевіча: аўтар стварае складаныя тэматычныя кампазіцыі, якія напоўнены іншасказальным сэнсам. І шматзначнасцю. 

IMG_8548.jpgIMG_8603.jpg

– Я прапаную паглядзець на карціны, прапусціць іх праз сябе, свой унутраны свет. Так вы ўбачыце нешта сваё, – кажа гледачам мастак. І заклікае іх задумацца над тэмамі, што хвалююць яго самога. Гэта стасункі паміж людзьмі, пачуцці і каханне, жорсткасць і агрэсія. 

IMG_8564.jpg

У рэалістычнай гульні асацыяцый аўтар сумяшчае ў адзіную кампазіцыйную прастору прадметы з полісемічным лексічным значэннем, напрыклад: лімон-лімонка, гранат-граната і іншыя. Так, замест панцыра чарапахі – граната. У скрыні з сапраўднымі баявымі гранатамі аказваецца яркі чырвоны гранат. А сланечнік на самай справе – гэта рыба. Ці так: у рыбы замест плаўнікоў – пялёсткі сланечніка, а чашуйкі – чорныя кропачкі семячкаў.
З дапамогай такой гульні слоў і візуальнага вобраза ў кантэксце той ці іншай карціны Андрэй Пяткевіч надае прынцыпова новы сэнс аб’ектам. Дае гледачу магчымасць іншага погляду і ўласнага прачытання твора.
Да спіса