Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У Гальшанах высадзілі “Сад Перамогі”

17.03.2020
Навiны рэгiёна
 Акцыя стартавала 13 сакавіка.

Праходзяць гады, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога – сімвал нацыянальнага адзінства, вайсковай славы і доблесці – навечна ўпісана ў гераічны летапіс краіны. Для сённяшняга пакалення Вялікая Айчынная вайна стала гісторыяй. Наш грамадзянскі абавязак – памятаць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Але яшчэ больш важна перадаць па спадчыне памяць аб святым гераізме салдат, якія адваявалі для нас мір і свабоду. 

20200313_132020.jpg

У Год малой радзімы, год 75-годдзя Вялікай Перамогі, з мэтай папаўнення зялёных насаджэнняў, захавання прыроды, фарміравання і развіцця экалагічнай культуры насельніцтва, беражлівых адносін да прыроды ва ўстанове адукацыі “Гальшанская сярэдняя школа” Ашмянскага раёна было вырашана правесці акцыю «Сад Перамогі». Яе ініцыятарам стала дырэктар школы Марына Гайдукевіч. Яна звярнулася да мясцовых прадпрымальнікаў з просьбай аказаць дапамогу ў закупцы яблынь, – было набыта 75 яблынь.

«Сад Перамогі» дазволіць захаваць памяць пра гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, аб'яднаць розныя ўзроставыя пласты нашага грамадства, бо кожнае высаджанае дрэва – гэта сімвал увекавечання памяці аб вялікім подзвігу нашых дзядоў, прадзедаў. 

20200313_132009.jpg20200313_133354.jpg

Само дрэва – сімвал міру, гэта напамін пра крохкасць прыроды і неабходнасці яе абароны. А «Сад Перамогі» – гэта не проста дрэвы, а сувязь паміж пакаленнямі, жывая памяць пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны. 75 яблынь, пасаджаных у гонар 75-годдзя Перамогі, будуць радаваць вока і нагадваць пра веліч подзвігу савецкага салдата, выхоўваць маладое пакаленне на павазе і шанаванні герояў краіны. 

20200313_133539.jpg

#75-летие Победы
Да спіса