Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Вечар памяці Яўгена Петрашэвіча

13.04.2018
Навiны рэгiёна
11 красавіка ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага ў межах творчага праекта “Яны ўзбагацілі культуру Гродзеншчыны” прайшоў вечар памяці вядомага культурнага дзеяча, музыканта, кампазітара, паэта, скульптара, збіральніка беларускага фальклора – Яўгена Петрашэвіча.
Вядомыя гарадзенскія навукоўцы, музыканты, кампазітары, пісьменнікі, былыя вучні Яўгена Канстанцінавіча падзяліліся сваімі ўспамінамі пра гэтага таленавітага чалавека, які на працягу ўсяго жыцця ўслаўляў сваю малую радзіму і ўзвялічваў мінулае Беларусі. Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю ён папулярызаваў беларускую культуру і Прынёманскі край.
Супрацоўнікі аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі падрыхтавалі своеасаблівы экскурс па жыцці і творчасці славутага музыканта, дапоўнены ўнікальнымі фота- і відэаматэрыяламі.

Да спіса