Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
30 августа 2017

Вынікі сваёй дзейнасці падвялі ў лагеры «Экакраязнаўцы»

 Зрабіць даследаванні ў галіне экалогіі,  вывучыць  гісторыю і культуру роднага краю, яго традыцыі і жыццё славутых асоб сюды прыехалі вучні з Гудагая, Альхоўкі, Астраўца і  Варнянаў. 

Жыццё экакраязнаўцаў было цікавым і разнастайным. Працоўныя акцыі спалучаліся з псіхалагічнымі трэнінгамі, даследаванні і вывучэнне пры­роды  роднага краю – з падарожжамі па Астравеччыне і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. 

З нарачанскага навуковага цэнтра прыехала да выхаванцаў летніка яго супрацоўніца Юлія Верас. За тры дні, якія яна правяла ў лагеры, дзеці атрымалі шмат інфармацыі, з цікавасцю працавалі з мікраскопамі, вывучаючы насельнікаў вадаёмаў, лугоў, лясоў. 

lud2.jpg 

Упадабалі дзеці і  падарожжы. Куды толькі ні скіроўвалі іх паездкі-экскурсіі: у Ашмянскі краязнаўчы музей і Гальшанскі замак, музей Міхаіла  Агінскага і аквапарк горада Маладзечна, лясны масіў каля Тартака і музей Гудагайскай школы, да Святаянаўскай крынічкі каля вёскі  Быстрыцы і ў аграгарадок Дайлідкі, дзе адбылася сустрэча з цікавай  і таленавітай  сям’ёй Варановіч. 

Тарэса і Вікторыя Варановічы пазнаёмілі дзяцей і настаўнікаў са сваімі карцінамі. Напісаныя з   вялікай цеплынёй і любоўю партрэты родных і блізкіх, краявіды Астравеччыны ў розныя поры года і дня, нацюрморты… Мастачкі расказвалі, а дзеці цікавіліся тым, што іх уразіла. 

Казімір Варановіч правёў  экскурсію па касцёле, расказаў пра гісторыю яго ўзнікнення. Свой аповед ён упрыгожыў легендамі, паданнямі і  цікавымі здарэннямі з жыцця аднавяскоўцаў, аграгарадка  і касцёла. 

lud4.jpg 

Падарожжа прывяло школьнікаў і педагогаў да  крынічкі Святога Якуба. Цішыня, спакой, чыстая празрыстая вада  і магчымасць паразважаць над пытаннямі сусветнага масштабу… 

Колькі было размоў і ўспамінаў аб гэтай паездцы! Дзеці  ў чарговы раз пераканаліся, што духоўнасць – вялізная частка экалагічнай культуры.