Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэспублiкi
28 ноября 2017

Спартыўнае свята пры падтрымцы Чырвонага Крыжа адбылося у Гродне

 24 лістапада ў вялікай спартыўнай зале галоўнага корпуса ДУА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я.Купалы » адбылося традыцыйнае спартыўнае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню інвалідаў. Удзельнікамі «алімпійскіх гульняў па-Гродзенскi» сталі дзеці з асаблівасцямі развіцця, іх бацькі, навучэнцы сярэдніх школ, валанцёры Чырвонага Крыжа і студэнты універсітэта. На працягу сямi гадоў арганізатарамі свята выступаюць Дзённы цэнтр Чырвонага Крыжа для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі г. Гродна, выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту універсітэта, педагогі Гродзенскіх школ: школы для дзяцей з парушэннем слыху і СШ № 27. У адаптаваных спартыўных эстафетах удзельнічалі дзеці і бацькі, валанцёры Чырвонага Крыжа, студэнты ўніверсітэта. Выдатны настрой свята падтрымалі выступ кінолагаў атрада хуткага рэагавання на НС Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і нумары мастацкай самадзейнасці. -Мы хацелі паказаць, што калі ўсе разам - дзеці і дарослыя, здаровыя і не вельмі, калі слабыя ўпэўнены ў дапамозе моцных, моцныя ведаюць, што павінны дапамагчы слабым, - рассоўваюцца межы магчымасці для кожнага, гэта і ёсць інклюзіўнае грамадства - прокоментавала спартыўнае свята Інэса Ларыёнава, кіраўнік Дзённага Цэнтра для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі Гродзенскай гарадской арганізацыі БТЧК.