Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Пранюк Віктар Францавіч

02.08.2017

Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта 

                                                                            

 


Нарадзіўся ў 1973 годзе ў в. Пескі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт па спецыяльнасці «Фізіка», у 2015 годзе - Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 1995 годзе настаўнікам інфарматыкі сярэдняй школы № 11 г. Ліды. З 2002 па 2012 гады працаваў дырэктарам ДУА «Ліцэй № 1 г. Ліды». З 2012 года па 2019 год займаў пасаду намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Са студзеня 2020 года - намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Асноўныя накірункі дзейнасці 
Кіраўніцтва сацыяльна-культурнай сферай вобласці, уключаючы ахову здароўя, адукацыю, культуру і мастацтва, развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму, арганізацыі, якія здзяйсняюць выдавецкую дзейнасць, сацыяльную абарону насельніцтва, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, пытанні ідэалогіі, рэлігіі і нацыянальнасцяў,палітыкі моладзіі, гуманітарнай дзейнасці. 
Узаемадзеянне з арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці, якія здзяйсняюць адукацыйную, дабрачынную, аздараўленчую, культурную, інфармацыйную, рэлігійную дзейнасць. 
Узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, абласнымі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай сферы. 
Узаемадзеянне з арганізацыямі Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі, якая размяшчаецца на тэрыторыі вобласці.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://www.region.grodno.by/by/praniuk-by/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА