Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Адкрыццё пастаяннай экспазіцыі “Гісторыя танца Гродзеншчыны”

16 снежня 2017 г. ў Цэнтры спадчыны (Гродна, вул. Рэйманта, 12) пачала работу пастаянная экспазіцыя “Гісторыя танца Гродзеншчыны”.
Гродна нездарма называюць горадам замкаў і палацаў. За амаль 900-гадовую сваю гісторыю ён бачыў каралёў, ваяводаў, вяльмож, князёў, якія ўпрыгожвалі горад і ваколіцы замкамі, палацамі, сядзібамі.
У іх, як і паўсюдна ў Еўропе, віравала жыццё. Пачынаючы з XIV стагоддзя, спачатку ў Францыі і Англіі, затым усё далей на ўсход пачалі распаўсюджвацца балі (урачыстыя прыёмы з танцамі). Яны былі строга рэгламентаваны па складу гасцей, пераліку і чарговасці танцаў, этыкету.
З некаторага часу танец як эстэтычна развітая форма дасуга стаў паказчыкам сацыяльнага статусучалавека, уключэння яго ў “вышэйшы свет”.
Балі былі не толькі танцавальнымі вечарамі. Падчас іх дзяржаўныя мужы абмяркоўвалі палітычныя, ваенныя, эканамічныя,гаспадарчыя і грамадзянскія пытанні; маці падбіралі выгадныя партыі для дачок.
У Гродне балі актыўна праводзіліся падчас знаходжання тут каралевы Боны Сфорца, якая вельмі любіла танцаваць. Не былі яны рэдкасцю і ў палацах Панятоўскіх, Храптовічаў, Радзівілаў, Агінскіх, Чацвярцінскіх і іншых вяльмож.
20-е стагоддзе змяніла ў цэлым жыццёвы ўклад, і характар танцаў таксама. Пачалі развівацца ансамблі народнай песні і танца: “Нёман”, імя Агінскага, “Лідчанка”, “Свіцязь”, “Крыніцы”, “Ніва” і іншыя былі шматлюднымі, часта выступалі, многа гастралявалі.
У Гродне існавалі моцныя танцавальныя калектывы: “Раніца”, “Вянок”, “Праліца”, крыху пазней – “Гарадзенскія карункі” (у цяперашні час – вядучы харэаграфічны калектыў вобласці і рэспублікі, крыніца кадраў для прфесійных ансамбляў Беларусі).
На базе ансамбля “Раніца” створаны прафесійны калектыў – ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы”.
З Гродна пачалося ў рэспубліцы шырокае развіццё сучаснай харэаграфіі. Заканадаўцам яго развіцця стаў “ТАД”.
У нашым горадзе працуе адзін з вядомейшых у рэспубліцы клуб спартыўных танцаў “Грацыя”.
Добра развіваецца дзіцячая харэаграфія; плённа працуюць харэаграфічныя аддзяленні дзіцячых школ мастацтваў. Праводзіцца каля дзясятка жанравых фестываляў.
Паціху пачынаюць адраджацца балі; жывую цікавасць выклікаюць вулічныя майстар-класы па побытавых танцах.
Экспазіцыю можна наведаць з 10 да 16 гадзін штодня, акрамя выхадных; у суботуі нядзелю – па папярэдняй дамоўленасці па тэлефонах: 68 38 20 – Святлана Паўлаўна Палчанкова; 68 38 23 – Людміла Іосіфаўна Лебедзь.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://www.region.grodno.by/by/region-news-by/view/adkrytstse-pastajannaj-ekspazitsyi-gistoryja-tantsa-grodzenshchyny-22572-2017/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА