Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Канцелярия: (0152)73-55-55
Главная - Анонсы событий
23 октября 2018

26 кастрычніка. У Гродна адбудзецца XXIV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці»

26 кастрычніка 2018 года ў будынку ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па вул. Э. Ажэшкі, 22 адбудзецца XXIV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці».

Канферэнцыя прысвечана праблемам гістарычных і сучасных узаемаадносін народаў Беларусі і Польшчы, іх моўным, літаратурным, гістарычным і культурным сувязям.
Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне «Саюз палякаў на Беларусі», Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы, установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», кафедра беларускай філалогіі ўніверсітэта ў Беластоку.
У канферэнцыі прымуць удзел амаль 60 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы.