Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Канцелярия: (0152)73-55-55
Главная - Культура и искусство
29 мая 2017

Каманда Гродзенскай вобласці атрымала Гран-пры рэспубліканскага фестывалю «АРТ-вакацыі»

Упраўленне адукацыі аблвыканкама ўзнагароджана  Гран-пры за  выніковую дзейнасць па грамадска-патрыятычнаму выхаванню, укараненне сучасных прыёмаў фарміравання цікавасці вучнёўскай моладзі да гісторыі  і культуры Беларусі. Пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх конкурсаў у межах  фестывалю «АРТ-вакацыі» сталі 82 калектывы  і асобных удзельніка. 

Республіканскі фестываль мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2017» праходзіў пад дэвізам «Моладзь і творчасць– гісторыя будучага!». Фестываль па традыцыі аб’ядноўвае творчую моладзь  Беларусі. Гэта  незабыўнае свята музыкі, харэаграфіі, тэатральнага мастацтва і літаратурнай творчасці, натхнення і крэатыву. Урачыстая цырымонія  ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў фестывалю адбылася  26-27 мая ў Маладзечна. 

У гэтым годзе  фестываль «АРТ-вакацыі» аб’яднаў навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльная адукацыі. У яго межах  праходзілі  рэспубліканскія  агляд-конкурс мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў  «АРТ-вакацыі», конкурс сучаснай  лічбавай творчасці «Арт-партал», конкурс  інфармацыйна-метадычных распрацовак  культурна-забаўляльных мерапрыемстваў для вучнёвай моладзі  «Крэон»,  інтэрактыўны праект «Рэцытацыя». 

IMG_1398.JPG 

У заключных мерапрыемствах  фестывалю «АРТ-вакацыі»  прынялі ўдзел 106 навучэнцаў з 18 творчых калектываў і асобных выканаўцаў устаноў  прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзенскай вобласці. 

Пераможцамі ў конкурсе «АРТ-вакацыі» сталі Максім Раманюк, Караліна Кавалёва, Марыя Батурынец, танцавальны калектыў «Сучаснасць»  з Навагрудскага аграрнага каледжа, тэатр песні и танца, Леон Жылінскі з Гродзенскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа імя  І.Счаснага, Андрэй Егармін  і вакальная група  з Гродзенскага політэхнічнага каледжа, Ілля Грак з Жыровіцкага аграрна-технічнага каледжа, інструментальны ансамбль «Новае гучанне» з гуманітарнага каледжа імя Янкі Купалы. 

 Перамогу атрымаў таксама  творчы арт-праект навучэнцаў  Гродзенскага професійна-тэхнічнага каледжа  бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сярод лідэраў хор і танцавальны калектыў «Калейдаскоп» Ашмянскага аграрна-технічнага каледжа,   група «Патрыёты» Лідскага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва, вакальная група «Хлопцы з ліцэя» Ваўкавыскага будаўнічага ліцэя, тэатр песні і танца «Новае пакаленне» з Гродзенскага тэхналагічнага каледжа , Аляксей Міранюк з Лідскага каледжа ГрГУ имя Янкі Купалы», Анастасія Вербель, Ульяна Сямко  і тэатральная студыя «Маска», тэатральны калектыў з Гродзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайна. 
Гродненская правда