Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Канцелярия: (0152)73-55-55
Главная - Культура и искусство
1 октября 2018

Марыянская кальварыя вёскі Дубок і капліца-пахавальня Кочанаў. На Гродзеншчыне стала больш гісторыка-культурных каштоўнасцей


Адпаведны статус атрымалі капліца-пахавальня Кочанаў у Смаргонскім раёне і Марыянская кальварыя на Астравеччыне.

Капліца-пахавальня Кочанаў, што на могільніку заходняй ускраіны вёскі Івашкаўцы на Смаргоншчыне, была пабудавана ў пачатку ХХ стагоддзя. Сёння помнік мае гісторыка-культурнае значэнне як прыклад архітэктурнай школы перыяду неаготыкі, узораў якіх няма сярод унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь аб'ектаў Смаргонскага раёна.

– Гэта яшчэ адзін крок на шляху павелічэння турыстычнай прывабнасці раёнаў, – адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама Аксана Коханава. – Акрамя таго, з атрыманнем статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі аб'екты трапяць пад ахову дзяржавы.

На Астравеччыне такі статус атрымала Марыянская кальварыя вёскі Дубок: касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі, капліца-пахавальня, капліца-грот, капліца-брама. 

Марыянская Кальварыя вёскі Дубок 1.jpg 

– Кальварыяй на нашых землях называюць сакральныя месцы, прысвечаныя культу Крыжовага шляху, – гаворыць метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Смаргонскага раёна Алена Бобіна. – Закладаліся кальварыі звычайна на пагорках, што мусіла нагадваць пра рэльеф Іерусаліма.

У 1929 годзе на Марыянскім Кургане быў пабудаваны драўляны двух’ярусны касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі, які сёння з’яўляецца помнікам архітэктуры народнага дойлідства. А ўжо ў 1936 годзе былі створаны прыпынкі, прысвечаныя Маці Божай Засмучанай – напрацягу двух кіламетраў устаноўлены сем крыжоў з абразамі. У тыя ж гады былі пабудаваны тры каменныя станцыі кальварыі. Першая з іх – капліца-брама  – знаходзіцца за 1,5 кіламетра ад вёскі, на лясным пагорку на левым беразе ракі Вілія. 

Яшчэ адна станцыя ў выглядзе пячоры з камянёў з фігуркай Маці Божай Балеснай вітае вандруючых водным шляхам Віліі турыстаў менш чым за кіламетр ад вёскі. Пабудаваны гэты ўнікальны помнік з бутавага камня каля крыніцы, вада з якой лічыцца цалебнай. 

Марыянская Кальварыя вёскі Дубок 3.jpg

Трэцяя станцыя размешчана ў паўкіламетры ад вёскі Дубок. Мураваная з цэглы і вялікіх камянёў, капліца пабудавана як пахавальня.

Кальварыя была асвечана 30 жніўня 1936 года. І штогод у першую нядзелю ліпеня яна збірае на фэст шматлікіх пілігрымаў з Гродзеншчыны, Міншчыны і Віцебшчыны, з Польшчы і Літвы.