Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Канцелярия: (0152)73-55-55
Главная - Культура и искусство
8 февраля 2018

Навучальны дапаможнік па літаратуры рыхтуецца ў абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі

Гэта маштабны літаратурна-адукацыйны праект пад назвай «Cтворым падручнiк разам!». Гаворка ідзе аб выданні навучальнага дапаможніка для пазакласнага чытання, які можа быць выкарыстаны ва ўстановах адукацыі рэгіёна. У яго ўвойдуць творы сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны. 

Як распавялі ў абласным аддзяленні пісьменніцкай арганізацыі, ідэя ўзнікла падчас шматлікіх сустрэч з настаўнікамі і маленькімі чытачамі: адчуваўся недахоп на ўроках чытання і літаратуры твораў сучасных аўтараў з нашага краю і інфармацыі пра іх. 

Вынікам праекта павінны стаць чатыры навучальных дапаможніка, кожны з якіх разлічаны на пэўны ўзрост. 

На дадзеным этапе ідзе збор твораў для першай часткі дапаможніка, арыентаванага на дашкольную і малодшую школьную ўзроставыя катэгорыi чытачоў. Вядзецца рэдагаванне і аптымізацыя зместу. Азнаёміцца з творамі можна на сайце Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў. Тым больш, што да абмеркавання праекта запрашаюцца ўсе, каму гэта цікава, шырокая грамадскасць. Таксама ствараецца спецыяльная рабочая група, у якую, акрамя літаратараў і навукоўцаў-літаратуразнаўцаў, павінны ўвайсці метадысты, педагогі, псіхолагі, бацькі, прадстаўнікі выдавецкай супольнасці, бібліятэкары і прадстаўнікі ўлады. Не абыдзецца і без кансультацый з галоўнымі ўдзельнікамі праекта – юнымі чытачамі. 

Мэтай праекта «Cтворым падручнiк разам!» з'яўляецца таксама прыцягненне да працы над аналагічнымі навучальнымі дапаможнікамі пісьменніцкіх калектываў з іншых абласцей. Мяркуецца, што пасля шэрагу экспертыз найбольш удалыя працы з рэгіянальнага дапаможніка зоймуць сваё месца на старонках рэспубліканскага падручніка па літаратуры. 

Выданне дапаможніка запланавана на гэты год.