
9 июля 2018
Сотні удзельнікаў і тысячы гасцей. У гэты ўікэнд Вялікая Бераставіца сабрала, здаецца, сапраўдны карнавал на цэнтральных вуліцах. «Бераст-Фэст" - свята, якое з’яднала мінулае і сучаснае районнага цэнтра, з ранку ажно да вечара не адпускала гледачоў. Арганізатары, сапраўды, прадэманстравалі шырокі падыход да феставля: тэатралізаваныя выступы, адно з прадсатўеленняў, дарэчы, можна ўвогуле лназваць водным, бясконцыя рады народных майстроў і кірмашы, што доўжыліся праз галоўныя вуліцы на сотні метраў. А яшчэ - маштабнае шэсце, рыцарскія бугурты, процьма гістарчных асобаў, якія звязалі свае жыцце с Бераставіцкім краем і на вялікім фінале - канцэрт заслужанай артысткі Беларусі Іны Афанасьевай. Што асабліва захапляла на «Бераст-Фэсце» так гэта тое, што няглядзячы на шматлікіх гасцей, шырокую канцэртную праграму атмасфера свята заставался надзвычай утульнай.

Рыцары, тэатр на вадзе і феерверк. Бераставіца святкавала «Бераст-Фэст»

