Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Факс: (0152)72-02-32
Тел: (0152)73-55-55 (только по
вопросам деловой переписки)
Главная - Культура и искусство
12 июня 2020

Сродкі на кансервацыю з рэстаўрацыяй Гальшанскага і Крэўскага замкаў будуць выдаткаваны з фонду Прэзідэнта

Захаваем спадчыну

Кіраўнік дзяржавы на мінулым тыдні падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Сёлета Міністэрству культуры з фонду будзе выдаткавана больш за 3 мільёны рублёў.
Сродкі будуць накіраваны на правядзенне работ па кансервацыі і рэстаўрацыі шэрагу гістарычных помнікаў Беларусі, у тым ліку Крэўскага і Гальшанскага замкаў, што размешчаны на Гродзеншчыне. 

Таксама частка фінансаў пойдзе на рэстаўрацыю сядзібна-паркавага ансамбля ў аграгарадку Заказель Драгічынскага раёна, касцёла ў Мсціслаўлі. Акрамя таго, будзе набыты комплекс рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў, яны папоўняць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Цытадэль Сапег

Апошнім часам значна змяніўся Гальшанскі замак. Актыўна праца на ім пачалася ў 2017 годзе, з таго часу штогод на работы выдаткоўваліся сродкі з рэспубліканскага бюджэту па праграме “Культура Беларусі” і фонда Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. За гэты час аднавілі Паўночную вежу, адрэстаўрыраваны сцены, што прылягаюць да яе, уздоўж адной з іх з’явілася лесвіца да верхняга яруса вежы. Летась пачаліся работы па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі. Тут будуць паркоўка, акуратныя дарожкі да муроў, візіт-цэнтр. Таксама – асвятленне і відэаназіранне. Тэрыторыя вакол замка ўжо набывае прывабны выгляд. 

a50684030ba448d6034172e67d69808a.jpg

Неўзабаве рэальнасцю стануць планы па абсталяванні ў Паўночнай вежы так званай халоднай музейнай экспазіцыі, устойлівай да пагодных змяненняў. 

– Гэта экспазіцыя распавядзе пра знакамітыя беларускія дынасціі Гальшанскіх, Сапег і пазнаёміць з гісторыяй аднаго з унікальных замкаў на тэрыторыі Беларусі, – адзначылі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама. –Таксама там будуць прадстаўлены археалагічныя знаходкі

ad2b912c71b64311af437212cd91669a.jpg

Тым часам у вежы працягваюцца рэстаўрацыйныя работы па ўнутраным інтэр’еры. Наступны крок – пабудова самой экспазіцыі. Зойме яна тры ярусы і падвал. У апошнім – легенды замка, а іх тут багата, у тым ліку пра Белую панну, Чорнага манаха. На першым ярусе – гісторыя і архітэктура замка, быт уладальнікаў. Вышэй – гісторыя роду Сапег як будаўнікоў і ўладальнікаў цытадэлі. Экспазіцыя на самым верхнім ярусе мае назву “Гальшанскі замак у перспектыве часу”.
У гэтым годзе на працы выдаткавана 498 тысяч рублёў з фонду Прэзідэнта, яшчэ амаль 226 тысяч паступяць па дзяржаўнай праграме “Культура Беларусі”. 

Ад Княжацкай вежы і далей

Яшчэ адзін помнік архітэктуры, што мае міжнароднае значэнне – Крэўскі замак. Праўда, захаваліся толькі часткова руіны. Асноўныя працы тут былі скіраваны на кансервацыю. Тры гады таму быў распрацаваны і зацверджаны архітэктурны праект па аб’екце. Ён прадугледжваў часовую кансервацыю Княжацкай вежы і паўночна-заходняй сцяны. Сродкі, як і ў выпадку з Гальшанамі, выдаткоўваліся і з фонду Прэзідэнта, і з рэспубліканскага бюджэту. 

крево.jpg

Сцяну, якая найбольш захавалася, часткова ўзнавілі, паўтараючы старадаўнюю кладку. З унутранага боку – бутавы камень, са знешняга – камень і паласа цэглы. Менавіта так рабілі нашы продкі, што добра відаць на Княжацкай вежы. Да таго, сучасныя будаўнікі нават раствор для кладкі выкарыстоўвалі асаблівы – падбіралі і па колеры, і па якасці, каб максімальна зберагчы сцяну ад разбурэння. Назапашаны вопыт дапаможа на новай частцы замка: у планах на гэты год – кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі паўночна-усходняй сцяны ад вежы да аркі. 

9ff26d847a07946d4f2e3d3d92a05caa.jpg

На гэтыя работы сёлета з фонду Прэзідэнта паступіць амаль 992 тысячы, яшчэ 257,5 тысячы рублёў выдаткаваны з рэспубліканскага бюджэту. 

4dd45ade07f2987513bf2eb51604b6e5.jpg

Як зазначаюць спецыялісты, частковае аднаўленне вежы і сцен значна палепшыць візуальнае ўспрыняцце замка. І работы, што ўжо зроблены, – добрае таму пацвярджэнне.