Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Культура и искусство
22 декабря 2017

У музеі гісторыі Гарадніцы ў Гродне адкрылася выстава народных майстроў

У экспазіцыі – жывапісныя творы і вышываныя працы, дэкаратыўныя керамічныя пано і тэкстыльныя вырабы, аўтарскія лялькі і навагоднія карнавальныя маскі, іншыя экспанаты. Іх аўтарамі з’яўляюцца таленавітыя гродзенцы, сярод якіх значацца як вядомыя ў рэгіёне майстры, так і дзеці. Кожны з іх праз такія розныя сюжэты стварыў сваю казку. Вось Дзядуля Мароз спяшаецца с торбай падарункаў. А тут на хваёвай галінцы купаюцца ў снезе сінічкі і гілі. Там, далей, дзеці шчыра радуюцца зіме. Увазе гледачоў прадстаўлены прыгожыя краявіды, насельнікі беларускіх лясоў, казачныя героі.

Сярод выстаўленых работ адразу вылучаецца алмазная вышыўка Тамары Якаўлевай. Як адзначыла сама аўтар, яна працавала над “Зімовым пейзажам” 12 дзён с ранку да позняга вечара, бо вельмі захапляльмым былі сюжэт і тэхніка выканання. Не менш цікавымі атрымаліся вышыўкі ў Тамары Шымановіч, Алы Гур’евай, Веры Гудзень, Ларысы Налімавай і іншых аўтараў. 

IMG_20171221_162323_HDR.jpg 

Мастачка Лідзія Шпектарава на сваіх палотнах снежную і марозную зіму паказала пры дапамозе фарбаў, дзе пераважаюць белая і блакітная. 

IMG_20171221_155733_1 (2).jpg 

Кіраўнік клуба “Гродзенская лялька”, які створаны пры філіяле №3 цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы горада Гродна, Іна Сотнікава з асаблівай асалодай расказала пра экспанаты, якія выставілі майстры-лялечнікі, у тым ліку Алена Шылко, Наталля Мяркулава, Вольга Дудко, Наталля Кунцэвіч. Лялькі, зроблены з пласціка, тэкстылю, іншых матэрыялаў. Герда, П’еро, Ружа-Каламбіна, Венецыянка, Фея акунаюць наведвальнікаў ў свет навагодняга маскараду. 

IMG_20171221_155240.jpg 

Выдатна дапоўнілі экспазіцыю дзіцячыя работы членаў узорнай студыі керамікі “Казачная гліна”, якой кіруе Святлана Круглаполава. Падсвечнікі, званочкі, снегавікі яны вылепілі на занятках ў дзіцячых пакоях па месцы жыхарства “Зорка” і “Блакітныя ветразі”. Цярпенне, старанне і жаданне дзеці ўвасабілі таксама ў гліняныя цацкі. 

IMG_20171221_155330.jpg 

Экспанатаў ва ўтульнай зале выстаўлена намнога больш. Асобныя наведвальнікі рабілі іх фотаздымкі . Напрыклад, навагодні вянок, сплецены дома з падручных матэрыялаў, упішацца ў любы навагодні інтэр’ер. 

IMG_20171221_155102.jpg 

– Ужо ў пятніцу ў музеі гісторыі Гарадніцы пачнуцца тэматычныя заняткі для дзяцей. Выстава будзе працаваць да лютага. Увесь гэты час мы штодзённа будзем сустракацца з юнымі гродзенцамі, каб не толькі паказаць ім цікавыя экспанаты, але і расказаць пра народныя традыцыі, – падзялілася загадчык аддела народнай творчасці музея гісторыі Гарадніцы Святлана Чушынская. – У музеі школьнікі змогуць пагуляць ў гульні, паўдзельнічаць у навагодніх віктарынах, сваімі рукамі зрабіць святочныя сувеніры. Іх чакаюць таксама цікавыя сустрэчы. Мы ж знаходзімся напярэдадні Каляд і Новага года.

Гродненская правда