Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Канцелярия: (0152)73-55-55
Главная - Общественные организации
12 апреля 2018

Абласны этап Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – 2018»

13 красавіка 2018 года ў Гродне пройдзе абласны этап Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – 2018».
Мерапрыемства адбудзецца ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры – канцэртная зала. Пачатак мерапрыемства ў 15.00.
У конкурсе прымуць удзел дзевяць дзяўчат-студэнтак з гродзенскіх вышэйшых устаноў адукацыі, якія сталі пераможцамі адборачных — вну этапаў конкурсу.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ».
Конкурс прадставіць сабой шоў-праграму, якая складаецца з розных конкурсных заданняў, пры выкананні якіх удзельніцы прадэманструюць сцэнічную культуру, камунікабельнасць, веданне этыкету, пачуццё гумару, грацыю, знешнія дадзеныя, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, а таксама артыстычнае майстэрства.
Пераможцам конкурсу стане ўдзельніца, якая паказала найлепшыя вынікі і якая набрала найбольшую колькасць балаў i галасоў членаў журы па выніках усіх конкурсных заданняў.
«Каралева Вясна» Гарадзеншчыны прыме ўдзел у рэспубліканскім фінале Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства ў г. Мінску.,