Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)72-31-90
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Общественные организации
12 апреля 2018

Сучасны чалавек перад тварам будучыні

11.04.2018 у Скідзельскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі адбылася сустрэча навучэнцаў навучальных груп з лектарам Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА «Веды» кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам кафедры філасофіі Гродзенскага ўніверсітэта ім. Я. Купалы Сняжанай Семярнік.
Навучэнцы праслухалі лекцыю на тэму «Сучасны чалавек перад тварам будучыні». Яны пазнаёміліся з тэхналагізацыяй сучаснага грамадства, тэмпамі развіцця навукі і тэхнікі, магчымымі відамі будучага грамадства. Даведаліся, хто такія «тэхначалавек», «чалавек-хімера», «кіберчалавек», «службовы раб» - будучыя віды людзей.
Лекцыя была прысвечана апошнім навуковым распрацоўкам, якія, паводле задумы іх распрацоўшчыкаў, павінны пазбавіць чалавечую супольнасць ад разнастайных крызісаў і забяспечыць паспяховую і спакойную будучыню.
Было ўзнята пытанне: ці сапраўды ўзнікаючыя ў грамадстве навуковыя інавацыі спрыяюць паляпшэнню жыцця людзей і гарантуюць развіццё чалавека?
Сняжана Здіславаўна падкрэсліла, што пры ўсёй шматстатнасці ствараючыхся фарсайт-праектаў іх шматварыянтнасць з'яўляецца ўяўнай, паколькі ідэйнай падставай названых фарсайтаў выступае адзіная канцэпцыя трансгуманізма. Сутнасць канцэпцыі зводзіцца да таго, што ўзнікненне чалавека - вынік эвалюцыі, дзеянне якой не заканчваецца і сёння. Таму, на думку трансгуманистаў, мы назіраем сітуацыю, калі чалавек з «вянка» эвалюцыі ператвараецца ў яе «прамежкавае звяно», над якім імкліва ўзнікае новы «прадукт» эвалюцыйнага развіцця - «постчалавек». Менавіта такую «постчалавечаскую» будучыню, на думку філосафаў, чакае грамадства ў бліжэйшы час ...