Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)72-31-90
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Новости республики
12 января 2018

Зімовы каляндар беларусаў стракаціць цікавымі святамі і абрадамі

Той, хто думае, што нашы продкі зімой толькі на печы ляжалі ды бакі грэлі, моцна памыляецца. Сельскагаспадарчыя работы і сапраўды былі скончаныя, але пачынаўся сезон вельмі важных для нашых бабуль і дзядуль свят. Іх адзначалі не толькі дзеля забавы. Кожны з абрадаў, а ў розных рэгіёнах яны былі свае, нёс глыбокі сэнс, накіраваны на дабрабыт, ушанаванне продкаў і гэтак далей. І ў сённяшнім выпуску мы раскажам пра іх больш падрабязна. Вы даведаецеся, чаму калядоўшчыкі ходзяць па хатах з зоркай, што даўней дарылі беларусы на зімовыя святы, чаму нельга працаваць у Святыя вечары, дзе сядлаюць “конікаў”, ходзяць па хатах “цары” і навошта цягнуць Каляду на дуба. 

Чым жа абумоўлена моцная канцэнтрацыя свят і абрадаў у гэты перыяд? Тлумачыць доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Таццяна Валодзіна: 

— У традыцыйным календары беларусаў адным з самых рытуальна нагружаных і важкіх у значэнні быў час нараджэння сонца. Усе мы з цяжкасцю перажылі нудны доўгі снежань, калі амаль няма сонечных дзён і ноч нібы паглынае. Продкі разумелі гэтую пару як набліжэнне да нейкага фінішу, мяжы, вычарпанасці пэўнага жыццёвага адрэзку. І таму нараджэнне сонца, якое прыпадае на 21 снежня, успрымалася як вельмі важная падзея. Зараз для нас істотна, што быў 2017 год, а надышоў 2018-ы — з новымі планамі, марамі і гэтак далей. Для чалавека традыцыйнай культуры, які жыў выключна па сонечным календары, змена лічбаў не адыгрывала ніякай асаблівай ролі. Важкім быў пачатак новага жыццёвага перыяду. Нараджалася сонца, прыбываў дзень, нават па-за высокай міфалогіяй адбываліся відавочныя змены ў прыродзе. 

Варта адзначыць, што разам з нараджэннем сонца святкавалі і Раство. У традыцыйнай культуры гэтыя дзве падзеі ідуць у адным комплексе. 

— Ва ўсіх буйных сусветных рэлігіях да нараджэння новага сонца прымяркоўваецца нараджэнне вышэйшага Бога. Нідзе ў Новым запавеце няма даты нараджэння Ісуса Хрыста, у хрысціянстве яно было прымеркавана да гэтай важкай кропкі ў гадавым коле. Хрыстос успрымаўся таксама як святло, святло нашай веры і духоўнасці, — тлумачыць Таццяна Васільеўна. — Нават зорка, з якой ходзяць калядоўшчыкі, мае два значэнні — гэта сімвал новага сонца і сімвал Віфлеемскай зоркі, якая абвясціла свету пра нараджэнне Збаўцы. 

Комплекс абрадаў, павер’яў, песень, прывязаны да нараджэння новага сонца і аднаўлення свету, цягнуўся больш за два тыдні і быў насычаны самымі рознымі ідэямі. 

bf4594629d423efa51fce7407d437222.jpg 

— Першае — гэта ўганараванне сонца і Хрыста. Другое — забеспячэнне плёну на наступны год, які надыходзіць пасля новага сонца: каб хлеб радзіў, скаціна вялася. І трэцяе — падтрыманне ўласна соцыуму. Цэлы шэраг калядных гульняў і звычаяў быў накіраваны на стварэнне новых сем’яў і працяг роду. Яркі прыклад таго — народная гульня “Жаніцьба Цярэшкі”. З гэтай ідэяй вельмі звязана ідэя ўшанавання продкаў. Ніводнае свята традыцыйнага календара не абыходзілася без падзякі папярэднім пакаленням. 

61c91b62cb6977be3c1c890583f31fbd.jpg 

Пасля Шчодрай куцці адзначалі Вадзяную. Яна папярэднічала Вадохрышчу, 19 студзеня. Пасля гэтага свята пачыналі праводзіць Каляду. Праводзілі вельмі рэалістычна, паколькі ў традыцыйнай культуры свята персаніфікавалася. 

— Каляда ўяўлялася як нейкая істота, якая прыходзіла да людзей. Асабліва выразна гэта відаць у песнях: “Прыехала Каляда ўвечары. Прывезла дудак рэшата. Паставіла дудкі на стаўпе. А сама села на куце”, — цытуе Таццяна Валодзіна. — У канцы каляднага перыяду існавала перакананне, што дарагую госцю Каляду трэба правесці з гонарам і ўшанаваннем. Да гэтага прымеркаваны, да прыкладу, абрад “Цягнуць Каляду на дуба” ў Бярэзінскім і суседніх раёнах. Каляду ўвасаблялі ў выглядзе кола, снапа, гаршчка з куццёй — у кожнай вёсцы па-свойму. Праводзілі абрад на трэці дзень пасля Вадохрышча —21 студзеня. Ён завяршаў калядны комплекс. 

Усе чатырнаццаць калядных вечароў называлі Святымі, або Крывымі. І калі з першай назвай усё зразумела, то з другой узнікаюць пэўныя пытанні. Аказваецца, увесь калядны час забаранялася працаваць. Лічылася, што калі будзеш нешта рабіць, да прыкладу, шыць або сячы дровы, то гэта абавязкова выльецца ў нейкую бяду. Калі ж раптам правіла “не працаваць” парушалася, то напрыканцы каляднага перыяду праводзілі такі абрад: бралі стары галень — венік без лісця, вымяталі хату, клалі на парог і секлі на некалькі частак, а пасля выкідвалі ў агонь або на сметнік, пазбаўляючыся такім чынам ад граху. 
"СБ"