Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Пра што піша міністр інфармацыі. Аляксандр Карлюкевіч прэзентаваў свае новыя кнігі на свяце ў Мірскім замку

18.06.2019
Навiны рэгiёна

У шэрагу прэзентацый, што праходзілі падчас “Кніжных сустрэч у Мірскім замку”, свае выданні прадставіў чытачам і міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Прэзентацыя прайшла сярод іншых у малым зале. Як і астатнія, сабрала багата гледачоў – тых, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай.

IMG_6794.JPG

IMG_6812.JPG

Як аўтар кніг Алесь Карлюкевіч – менавіта гэта імя можна прачытаць на вокладках – вядомы досыць даўно. У сферы яго літаратурных інтарэсаў – у першую чаргу краязнаўства. Так, раней пабачылі свет кнігі “Сцежкамі Ігуменшчыны”, “І векавечны толькі край”, “Радзімазнаўства. Мясціны. Асобы” ды многія іншыя. Ведаюць яго і як аўтара цікавых і пазнавальных казак для дзяцей: “Зорны шлях белых гарлачыкаў”, “Белка пишет сочинение”, а таксама гісторый пра прыгоды Шубуршуна.

На свяце ў Міры Алесь Карлюкевіч прадставіў новыя выданні: “Роднымі сцяжынкамі” і “Крыніцы святла”. Першая змяшчае краязнаўчыя нарысы і эсэ, якія дазваляюць здзейсніць падарожжа па гарадах і мястэчках Беларусі ды пазнаёміцца з выбітнымі беларусамі – вучонымі, мастакамі ды іншымі таленавітымі ўраджэнцамі нашай краіны.

IMG_6788.JPG

Выданне “Крыніцы святла” крыху іншага характару. Як распавёў Алесь Карлюкевіч, гэтую кнігу складаюць эсэ і нарысы, аб’яднаныя тэмай міжнародных стасункаў беларускай літаратуры. Да прыкладу, асобны раздзел прысвечаны Азербайджану. Ёсць у ім інтэрв’ю з літаратуразнаўцай Ірадай Мусаевай, прысвечанае творчасці вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Яшчэ адзін раздзел распавядае пра повязі з кітайскай літаратурай. Ёсць у ім аповед пра паездку ў Паднябесную народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, разважанні пра паэтаў Кітая, гутаркі з перакладчыкамі, дзякуючы якім беларускі чытач можа пазнаёміцца з творамі кітайскіх аўтараў. Для тых, хто любіць не толькі беларускае слова, але і цікавіцца развіццём міжнародных літаратурных стасункаў, гэтая кніга – сапраўдная крыніца ведаў ды цікавых прыкладаў.

IMG_6801.JPG

Падчас прэзентацыі ад прысутных гучала шмат самых розных пытанняў. Прынамсі, цікавіліся госці, калі можна будзе пачытаць новыя кнігі Алеся Карлюкевіча для дзяцей. Як расказаў аўтар, цяпер ён больш паглыбіўся ў краязнаўчую тэматыку. І апошнія некалькі год не пісаў для дзяцей. Але, спадзяецца, у гэтым кірунку пастаўлена не кропка, а шматкроп’е. Таму і мы будзем чакаць новых сустрэч з захапляльнымі кнігамі Алеся Карлюкевіча


Да спіса