Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Чорным
по белым
Белым
па сінім
Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт
Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна

Навiны рэгiёна

10 сентября 2019

У Гродне пройдзе чэмпіянат свету па гіравым спорце

 

Чэмпіянат свету па гіравым спорце пройдзе з 15 па 17 лістапада. У ім возьме ўдзел і вядомы гродзенскі спартсмен Яўген Назарэвіч. Дарэчы, ураджэнец Гродзеншчыны з’яўляецца неаднаразовым чэмпіёнам свету і ўладальнікам пяці рэкордаў Гінеса па гіравым спорце. Акрамя таго, ён абраны старшынёй прэзідыума Міжнароднай федэрацыі гіравога відаў спорту, якая зарэгістраваная ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Ці пойдзе на новы рэкорд сам Яўген Назарэвіч, пакажа час.

– Спаборніцтвы ўнесены ў афіцыйны каляндар Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту і будуць праводзіцца сумесна з Сусветнай Акадэміяй гіравога спорту. У праграму чэмпіянату ў Гродне уключаны Кубак свету па гіравым спорце і чэмпіянат Саюзнай дзяржавы. Таксама плануецца эксклюзіўны турнір па гіравым трыятлоне. Будзе прадстаўлены шырокі спектр практыкаванняў і дысцыплін, розная вага гір для кожнай узроставай групы. Самая маленькая вага – 4 кілаграмы і самая вялікая – 80 кілаграмаў, – распавёў Яўген Назарэвіч аб сустрэчы прафесіяналаў-гіравікоў і дэталях падрыхтоўкі сусветнага форуму.

Па лініі Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту і Сусветнай акадэміяй гіравога спорту ўжо зарэгістраваныя 65 чалавек. Падала заяўку дэлегацыя з Японіі.

Плануецца ўдзел 200 чалавек. Узроставыя групы ад 18 гадоў і старэйшыя, мужчыны і жанчыны з прымяненнем дыферэнцыраванага падыходу. Удзельнікі будуць выступаць у спорце вышэйшых дасягненняў, у раздзелах «Масавы спорт», «Ветэраны спорту», ​​«Пачаткоўцы».