Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Рэгіён / Выдатныя мясцiны Гродзеншчыны / Ваўкавыскі раён

Ваўкавыскі раён

На берагах рэчкі Ваўкавыі стаіць Ваўкавыск, які ў 2005г. адзначыў сваё тысячагоддзе. Рэшткі летапіснага горада-крэпасці захаваліся на Шведскай гары (яна засялялася ў X ст.), на Замчышчы і Муравельніку (заселены ў XI ст.).

Уласна горадам — цэнтрам рамяства і гандлю — Ваўкавыск становіцца ў 1-ай палове XII ст. Крэпасць пераўтварылася ў княжацкі замак. 11 студзеня 1386г. польскія паслы падпісалі ў ім дакумент, які пацвярджаў, што Ягайла будзе выбраны польскім каралём і атрымае ў жонкі Ядвігу. Горад пачаў бурна развівацца пасля атрымання ў 1503г. магдэбургскага права. Да нашага часу захаваліся двухвежавы базілікальны фарны касцёл святога Мікалая (XVIII ст.), Вацлаўскі касцёл класічнага стылю (сярэдзіна XIX ст.), цагляная Мікалаеўская царква, Дом Баграціёна — сядзібны дом 1805г., дзе з 10 па 17 чэрвеня 1812г. быў штаб 2-ой Заходняй арміі (з 1949г. — музей), тарцовыя дамкі XVIII — 1-ай паловы XIX ст.

            

У адлегласці 3 км ад раённага цэнтра знаходзіцца Гнезна, якое існуе з канца XIV — пачатку XV ст. і ў Літоўскай метрыцы ўпамінаецца як вёска вялікага князя літоўскага. Тут стаіцьцікавы помнік пераходнага перыяду ад готыкі да рэнесансу — цёмна-чырвоны касцёл Міхаіла Архангела (1527). Захаваўся будынак панскага дома з двума флігелямі і гаспадарчымі пабудовамі (30—40-ыя гг. XIX ст.), рэшткі пейзажнага з рысамі рамантызму парку з арыгінальнай воднай сістэмай. Стары парк і аднапавярховы палац сярэдзіны XIX ст. ёсць у в. Падароск. 3 сярэдзіны XVIII ст. да 1939г. яна належала роду Сцыпіё дэль Кампа. Палац роду Сегеняў у стылі неаготыкі (сярэдзіна XIX ст.) стаіць у в. Краскі. Сёння ў ім размяшчаецца дзіцячы санаторый. Рэшткі пейзажнага парку (канецХІХст.) з'яўляюццапомнікам рэспубліканскага значэння.

3 XIII ст. вядома в. Мсцібава (Мсцібогаў Гарадок, Мсцібогаў, Мсцібаў), магчыма, узніклая на месцы пакланення паганскаму богу Мсцібогу. У пісьмовых крыніцах XVI—XVIII стст. Мсцібава ўзгадваецца як цэнтр воласці. 3 1533г. належала каралеве Боне. 13 студзеня 1546г. у мсцібаўскім замку гасцяваў Жыгімонт Аўгуст. На сейміку 1576г. у Мсцібаве ліцвіны абвясцілі сваім вялікім князем Стафана Баторыя. Захаваліся касцёл (1919) і неагатычная званіца.

               

У 3 км ад Мсцібава знаходзіцца в. Ярылаўка, паходжанне якой можна звязаць з культам бога Ярылы. Тут знаходзіцца дом, у якім у 1885 — 1890 гг. жыў беларускі і польскі графік і жывапісец А.І.Каменскі.

3 1-ай паловы XVI ст. узгадваюцца Петуховічы (Петухова). 3 сярэдзіны XVIII ст. яны належалі Флемінгам, якія перайменавалі вёску ў гонар дачкі ў Ізабелін. Захаваліся цагляныя Петрапаўлаўскі касцёл (1778) і Міхайлаўская царква (XVIII ст.). 3 пачатку XVI ст. вядома Рось (цяпер гарадскі пасёлак), дзе стаяць Троіцкі касцёл (1856) і Троіцкая царква (1912). 3 пачатку XVIII ст. да 1939г. Рось належала Патоцкім, якія і заклалі парк, рэшткі якога захаваліся.     

3 XVI ст. паходзіць в. Воўпа. Яна належала князю гальшанскаму і епіскапу віленскаму Паўлу Альшмунту, потым каралеве Боне, якая ператварыла мястэчка ў староства. Пазней уладанні перайшлі канцлеру ВКЛ Льву Сапегу і яго сыну Казіміру Леану, якога наведаў тут кароль Уладзіслаў з жонкаю. У апошняга ўладальніка Паўла Сапегі за ўдзел у лістападаўскім паўстанні 1831г. маёнтак канфіскавалі. У ваколіцах Воўпы часта паляваў Стафан Баторый. У Воўпе захаваўся касцёл святога Яна (1773). У в. Кузьмічы стаіць цагляная царква Аляксандра Неўскага (сярэдзіна XIX ст.).

          

У межах раёна знаходзяцца больш як 10 каменных могільнікаў яцвягаў.

Унікальным археалагічным помнікам, адзіным ва Усходняй Еўропе, з'яўляюцца шахты па здабычы крэменю і размешчаныя побач стаянкі і майстэрні па яго апрацоўцы эпохі каменнага і бронзавага вякоў каля г.п. Краснасельскі і суседніх з ім вёсак. Захавалася больш за 80 амаль непашкоджаных выпрацовак. На гэтай тэрыторыі знаходзяцца таксама могільнік 3-га тысячагоддзя да н.э., селішча жалезнага веку і сярэдневякоўя. 3 1969г. Краснасельскі археалагічны комплекс абвешчаны дзяржаўным запаведнікам.

Помнікамі прыроды з'яўляюцца рэшткі паркаў у вёсках Шніпава, Мачульна, Вярэйкі (пачатак XIX ст.), Цеалін (XIX ст.), Субачы (канец XIX ст.). У Ваўкавыскім лясніцтве расце цар-дуб, які мае ўзрост 500 гадоў.