Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Гродненский областной
исполнительный комитет
Главная - Культура и искусство

Новости. Культура и искусство

7 мая 2018

Агляд-конкурс сюжэтна-гульнявых праграм сярод культарганізатараў клубных устаноў Ашмянскага раёна «Шырэй круг!»

28 красавіка 2018 гада ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры прайшоў раённы агляд-конкурс сюжэтна-гульнявых праграм сярод культарганізатараў клубных устаноў раёна «Шырэй круг!».
 Сярод асноўных задач агляду-конкурсу - папулярызацыя гульнявога жанру ў раёне, павышэнне прафесійнага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства культарганізатараў і вядучых сюжэтна-забаўляльных праграм, адраджэнне і развіццё традыцыйных народных гульняў, стварэнне новых забаўляльна-гульнявых праграм і далейшае выкарыстанне іх у сучасных мерапрыемствах.
На агляд было прадстаўлена 9 сюжэтна-гульнявых праграм для розных узроставых катэгорый. Журы адзначыла добры ўзровень работы культарганізатараў, наяўнасць цікавых творчых знаходак і разнастайнасць гульнявых элементаў у прадстаўленых праграмах.
Па выніках агляду-конкурсу лепшымі прызнаны сюжэтна-гульнявыя праграмы: «Маю думку я такую: жаніха прыдбаць вам прапаную» АКіД аг. Граўжышкі, «Цырк дый годзе!» АКіД аг. Кальчуны, «Гульнёвы кірмаш» АКіД в. Гродзі, «У гасцях у Карлсана» СК аг. Жупраны.
Гэтыя клубныя ўстановы прадставяць раён на адборачным туры абласнога агляду-конкурсу сюжэтна-гульнявых праграм «Сто затей для всех друзей».