Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Гродненский областной
исполнительный комитет
Главная - Культура и искусство

Новости. Культура и искусство

12 апреля 2018

Перадвелікодны кірмаш у Гродне сабраў рамеснікаў з усёй Гродзенскай вобласці

На плошчы Савецкай у гістарычным цэнтры г.Гродна адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Сувеніры з лазы, саломы, дрэва, бісеру, яечнай шкарлупіны, плеценыя кошыкі, карціны з атласных стужак, размаляваныя камяні, тканыя палавікі – кожны госць кірмашу мог знайсці тут сувенір па душы.
Штогод у мерапрыемстве прымаюць удзел носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, ўключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сёлета 9 майстроў прадстаўлялі сваю творчасць і дзяліліся ведамі і навыкамі сваёй справы на майстар-класах для ўсіх жадаючых.
У рамках свята-кірмашу быў арганізаваны конкурс на лепшую калекцыю велікодных яек, кошыкаў, вербаў, традыцыйнага печыва, дэкаратыўнага пано. Самыя вартыя канкурсанты атрымалі дыпломы лаўрэатаў.
Ужо традыцыйным стала правядзенне на кірмашы дабрачыннай акцыі. Удзельнікі, наведвальнікі свята ці проста выпадковыя прахожыя набывалі салодкія пачастункі, велікодныя сувеніры, канцтавары ці іншыя рэчы. Усе падарункі былі адпраўлены выхаванцам Гродзенскага дзяржаўнага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.