Група ўдзельнікаў ХХVІ міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» пабывала ў Навагрудскім раёне
Адна з такіх сустрэч днямі адбылася ў Палацы культуры гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна.
Кіраўнік экспедыцыі навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі паведаміў, што сёлетні навукова-асветніцкі маршрут працягнецца амаль на 1000 кіламетраў. У розных гарадах і вёсках Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцей адбудуцца творчыя сустрэчы і асветніцкія канферэнцыі. Усюды будуць пасаджаны дрэўцы агульнага саду малітвы. Удзельнікі экспедыцыі пабываюць у працоўных калектывах, дзіцячых дамах, інтэрнатах, бальніцах завітаюць на ўрокі беларускага пісьменства.
Усе, хто прыйдзе на сустрэчу з удзельнікамі экспедыцыі, убачаць яе галоўныя святыні — Дабрадатны агонь ад Гроба Гасподняга і цудадзейны Загор'е-Сталавіцкі абраз, пачуюць словы вядомых святароў. Дабрадатным агнём будуць асвячоны помнікі славы і мужнасці нашага народа, над пахаваннямі воінаў і партызан прагучаць памінальныя набажэнствы. Пра гэта і многія прыклады нашых спадчынных духоўных каштоўнасцяў расказаў удзельнік экспедыцыі настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца з вёскі Вялікая Ухалода протаіерэй Аляксандр Пачопка.
#дзень беларускага пісьменстваzviazda.by