Рэгіён
Галоўная / Рэгіён / Раёны / Свіслацкі раён

Свіслацкі раён

Афiцыйны сайт Свiслацкага раённага выканаўчага камiтэта 

Свіслацкі раён знаходзіцца на паўднёвымзахадзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складе 1,4 тыс. кв. км. Насельніцтва (па стану на 01.01.2009 г.) – 20,7 тыс. чалавек, у тым ліку гарадское 8,5 тыс. чал. Па нацыянальнаму складу: беларусы – 73%, рускія- 4%, палякі – 21%. Раённы цэнтр – горад Свіслач (7,3 тыс. чалавек). У склад раёна таксама ўваходзяць г.п. Поразава, 152 сельскія населеныя пункты. Утворана 6 сельскіх Саветаў (Вердаміцкі, Дабравольскі, Нязбодзіцкі, Навадворскі, Свіслацкі, Ханявіцкі), адзін пасялковы Савет (Поразаўскі).

Рэльеф- узвышанна-раўнінны. Большую частку раёна займае Прыбугская раўніна, на паўднёвым усходзе – Ваўкавысскае ўзвышша. Пераважае вышыня 180-200 метраў над узроўнем мора. Самая высокая кропка раёна – 242 м (у 5 км на захад ад г.п. Поразава). Цэнтральная частка раёна – водападзел паміж басейнамі рэк Нёман і Нараў. Карысныя выкапні – пясчана-гравійны матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны і суглінкі, прызначаныя для вытворчасці грубай керамікі, торф.

Сярэдняя тэмпература студзеня – 5 градусаў па шкале Цэльсію, ліпеня – 18 градусаў па шкале Цэльсію. Ападкаў выпадае 585 мм за год. Вегетацыйны перыд – 199 сутак.

Самыя вялікія рэкі – Нараў, Рось, Свіслач, Зяльвянка. Пераважаюць хвойныя лясы, яны займаюць 49% тэрыторыі раёна. На яго тэрыторыі размешчана 40% нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, у склад якога ў 2001 годзе ўвайшоў балотны масіў Дзікае.

У раёне плошча земляў сельскагаспадарчага прызначэння складае 53949 га. У склад аграпрамысловага комплексу ўваходзяць 22 арганізацыі:

1 – сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў; 3- унітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы; 3- адкрытыя акцыянерны таварыствы; 1-філіял адкрытага акцыянернага таварыства; 1 –сельскагаспадарчы філіял адкрытага акцыянернага таварыства; 1- сельскагаспадарчы філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства; 1- прыватнае прадпрыемства; 1- сельскагаспадарчы ўчастак дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Белавежская пушча”; 10 – сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.

Прамысловасць Свіслацкага раёна прадстаўлена дзвюмя прадпрыемствамі – адкрытым акцыянерным таварыствам “Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі” (прадпрыемства дрэваапрацоўчай галіны) і ўнітарным камунальным прадпрыемствам бытавога абслугоўвання насельніцтва ( прадпрыемства лёгкай прамысловасці). Асноўнымі відамі дзейнасці ААТ “Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі” з’яўляецца дрэваапрацоўка (распілоўка і перапрацоўка драўніны), вытворчасць лазовай мэблі, гаспадарчых тавараў, паганажных вырабаў.

Адукацыйная сетка раёна прадстаўлена рознымі тыпамі вучэбна-выхаваўчых устаноў: 1 гімназія, 6 сярэдніх школ, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў “Дзіцячы сад –сярэдняя школа”, 2 вучэбна-педагагічныя комплексы “Дзіцячы сад – базавая школа”, 1 базавая школа, 1 вучэбна - педагагічны комплекс “Дзіцячы сад –пачатковая школа”, 1 спецшкола для дзяцей з парушэннем слыху, 4 дзіцячыя садкі, 1 комплекс яслі-сад, 1 дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, 3 установы пазашкольнага выхавання і адукацыі, 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр, 1 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучанння і рэабілітацыі.

У склад установы аховы здароўя “Свіслацкая ЦРБ” уваходзяць:

стацыянар Свіслацкай цэнтральнай раённай бальніцы на 186 ложкаў; 6 амбулаторый – Поразаўская, Навадворская, Ханявіцкая, Дабравольская, Вердаміцкая, Гарнастаевіцкая; раённая паліклініка на 250 наведванняў у змену; 15 фельдшарска-акушэрскіх пунктаў; 2 пункты хуткай медыцынскай дапамогі – у г. Свіслач і г.п. Поразава.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Гайнаўка (Рэспубліка Польшча) – Свіслач – Ваўкавыск. Свіслач злучана аўтадарогамі з Гродна, Поразава, Ваўкавыскам.

Архітэктурныя помнікі: корпус Свіслацкай гімназіі (1827 г.),касцёл францысканцаў у в. Грынявічы (1792 г.), сядзіба(другая палова 19 ст.) у в. Гарнастаевічы, царква драўлянага дойлідства у в. Дабраволя (1861 г.),касцёл Святога архангела Міхаіла (1825 г.) у г.п. Поразава.

Раён уваходзіць у склад Еўрарэгіёну “Белавежская пушча”. Распрацаваныя два турыстычных маршруты: Свіслач-Ятвеск-Якушоўка-Нязбодзічы-Раманаўцы-Дабраволя-Жаркаўшчына-Ціхаволя-Немержа; Свіслач – Вердамічы-Поразава-Грынявічы-Новы Двор. Робяцца захады па стварэнню на тэрыторыі раёна Зялёнага маршруту.

Асноўны накірунак развіцця турызму ў раёне – агра і экатурызм. Паслугі гасцям аказваюць 5 аграсядзібаў, размешчаных у самых маляўнічых кутках Свіслаччыны.