1. Пры вусным звароце грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
2. Асабісты прыём грамадзян у Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце (далей – аблвыканкам) не радзей аднаго разу ў месяц праводзяць старшыня аблвыканкама, першы намеснік старшыні аблвыканкама, намеснікі старшыні аблвыканкама, кіраўнік спраў аблвыканкама ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй.
3. Асабісты прыём грамадзян старшынёй аблвыканкама праводзіцца ў першую сераду кожнага месяца і пачынаецца ў 8.00 гадзін.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму старшыні аблвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.
Пры правядзенні асабістага прыёму старшынёй аблвыканкама прымяняецца аўдыязапіс, аб чым грамадзянам паведамляецца да пачатку прыёму.
4. Першы намеснік старшыні аблвыканкама, намеснікі старшыні аблвыканкама, кіраўнік спраў аблвыканкама праводзяць асабісты прыём грамадзян згодна з графікам, які зацвярджаецца старшынёй аблвыканкама.
5. Графік асабістага прыёму грамадзян размяшчаецца ў даступным для аглядання месцы ў фае будынка аблвыканкама, а таксама рассылаецца ў Гродзенскі гарадскі і раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці, адміністрацыі раёнаў горада Гродна (далей – гаррайвыканкамы), размяшчаецца на Інтэрнэт-сайце аблвыканкама.
6. Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
7. Агульнае кіраўніцтва прыёмам грамадзян у аблвыканкаме ажыццяўляе старшыня аблвыканкама.
Арганізацыю прыёму грамадзян у аблвыканкаме забяспечвае аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.
Адказнасць за арганізацыю асабістага прыёму ў структурных падраздзяленнях аблвыканкама нясуць іх кіраўнікі.
8. Прыём грамадзян у аблвыканкаме праводзіцца па папярэднім запісе.
9. Папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.
Супрацоўнікі аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама:
вядуць папярэдні запіс грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, прымаюць ад іх прапановы, заявы, скаргі, інфармацыю аб выніках папярэдняга разгляду іх зваротаў з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючай гэту інфармацыю дакументаў і прадстаўляюць пададзеную інфармацыю службовым асобам, якія ажыццяўляюць прыём;
вызначаюць неабходнасць удзелу ў прыёме спецыялістаў адпаведных структурных падраздзяленняў аблвыканкама;
вырашаюць другія пытанні па забеспячэнні якаснага і арганізаванага прыёму грамадзян.
91. Старшыня аблвыканкама, першы намеснік старшыні аблвыканкама, намеснікі старшыні аблвыканкама, кіраўнік спраў аблвыканкама, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісе на асабісты прыём у выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 Закона.
10. Прыём грамадзян старшынёй аблвыканкама, першым намеснікам старшыні аблвыканкама, намеснікамі старшыні аблвыканкама, кіраўніком справамі аблвыканкама ў раёнах Гродзенскай вобласці праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй аблвыканкама, які накіроўваецца ў гаррайвыканкамы, размяшчаецца на Інтэрнэт-сайце аблвыканкама.
11. Парадак прыёму грамадзян у структурных падраздзяленнях аблвыканкама вызначаецца іх кіраўнікамі.
12. Каардынацыю работы па прыёме грамадзян у аблвыканкаме ажыццяўляе начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.