Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Фестываль у фестывалі “Кірмаш майстэрства” сабраў шматлікіх удзельнікаў з розных куточкаў Беларусі

23.08.2021
Навiны рэгiёна

21 жніўня цэнтральны сквер Зэльвы стаў вялікай агульнадаступнай пляцоўкай, на якой прайшоў такі звыклы для мясцовых прыхільнікаў творчасці ў любым выглядзе “Кірмаш майстэрства” .

Кірмаш і аб’яднаў падворкі раённых дамоў рамёстваў, народных майстроў. майстар-класы (шматлікія – заўважце), у якіх мог прыняць удзел кожны жадаючы, і проста выставы, на якіх былі прадстаўлены вырабы жывапісу, графікі, фатаграфіі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, шырокі спектр скульптурных, мазаічных выяваў, роспіс па тканіне і іншыя. Кожны пакупнік мог тут задаволіць пэўны інтарэс.
Прыемна было, што многа новых людзей і калектываў заняло сваю нішу ў гасцінным зэльвенскім скверы. Уражвала любога наведвальніка-навічка і разнастайнасць вырабаў, і спосабы яго падачы майстрамі-вытворцамі, і арыгінальнасць падыходу “купца” да такой цікавай справы. І, як можна было адзначыць нават неспрактыкаванаму воку, звяртала на сябе ўвагу пануючая на кірмашы асаблівая атмасфера дабразычлівасці, узаемапавагі, прызнання таленту ў самым зародку.

Калі задаеш звычайнае пытанне пра мастацкі выраб, які плануеш набыць, у адказ у большасці выпадкаў пачуеш не проста сухую адрывістую інфармацыю, а цэлую оду прадмету гаворкі, а то і гатовае кіраўніцтва да дзеяння – тварыць можа кожны, было бы жаданне. Таму і сакрэтаў свайго ўмельства ніхто не хавае. Адным словам, на рамеснай пляцоўцы можна зрабіць першы крок на шляху да авалодвання любым відам творчасці – і гэта высока ацанілі многія.

З нагоды юбілейнага “маштаба” брэндавага свята ўжо Гродзеншчыны (!) асаблівасцю года 2021-га стала пашырэнне “геаграфіі” яго ўдзельнікаў. Не можа не радаваць і тое, што форма правядзення “Кірмашу майстэрства” – аднаго з абавязковых атрыбутаў урачыстасці – не страціла сваёй актуальнасці і кірмаш людзей творчай працы не толькі існуе – развіваецца, прычым з крэатывам! А гэта ці не самае важнае?!

Да спіса