Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Лісковіч: беларусы сабралі для бежанцаў больш за 130 т гуманітарнай дапамогі

03.12.2021
Навiны рэгiёна

 Беларусы не засталіся ўбаку ад праблем бежанцаў: у ТЛЦ працуюць валанцёры, а па ўсёй краіне для бежанцаў сабралі больш за 130 т гуманітарнай дапамогі. Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ідзе 26-ы дзень бежанцаў на граніцы. Знаходзяцца яны ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры непадалёку ад пункта пропуску "Брузгі".

"Умовы тут значна лепшыя ў параўнанні з лясным лагерам. Бежанцы забяспечаны харчаваннем, ёсць магчымасць памыцца. Учора для дзяцей правялі конкурс малюнкаў. Яны намалявалі каля 300 малюнкаў, 15 лепшых работ будуць выстаўлены на валанцёрскім мерапрыемстве ў Мінску. Дарэчы, вельмі вялікую дапамогу аказваюць бежанцам валанцёры, у тым ліку ад Беларускага саюза жанчын, БРСМ, прафсаюзаў", - расказаў Віктар Лісковіч. Ён падкрэсліў, што ўся краіна не засталася ўбаку ад праблем бежанцаў: ва ўсіх рэгіёнах ідзе збор дапамогі для іх. Усяго бежанцам аддадзена каля 135 т грузу.

"Першымі адгукнуліся ў Савеце Рэспублікі і ўжо на другі дзень прывезлі каля 10 т грузу. Гэта была не проста дапамога бежанцам, а своеасаблівы пасыл, на які адгукнулася ўся грамадзянская супольнасць Беларусі", - адзначыў Віктар Лісковіч. Ён таксама падкрэсліў вялікую ролю МНС, узброеных сіл, пагранічнага ведамства ў забеспячэнні бяспекі бежанцаў.

Забяспечана ў ТЛЦ кругласутачнае дзяжурства медыкаў. Арганізавана работа палявой лазні. Рэгулярна прыязджае да бежанцаў і аўталаўка. Дарэчы, яе асартымент скарэкціраваны па жаданні людзей. Дастаўляюць да іх і лавашы, і ёгурты без цукру. 
Да спіса