Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Навагрудская выцінанка-выбіванка прадстаўлена на выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Пояс Адзінства» ў Палацы Незалежнасці

30.09.2021
Навiны рэгiёна

Гродзенская вобласць зрабіла акцэнт на традыцыях ткацтва, выпечкі караваяў, стварэння выцінанак.

Экспазіцыя прымеркавана да святкавання Дня народнага адзінства, распавядае "Новае жыцце". Кожны рэгіён падрыхтаваў стэнд з работамі разнастайных відаў народнага мастацтва, характэрнымі для вобласці. Гродзенская вобласць зрабіла акцэнт на традыцыях ткацтва, выпечкі караваяў, стварэння выцінанак.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь, кіраўнік клуба народных майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка» Наталля Клімко разам з іншымі майстрамі Гродзеншчыны прыняла ўдзел у выстаўцы і прадставіла свае вырабы ў тэхніцы выбіванкі-выцінанкі.
2.jpg

Наталля Клімко адраджае традыцыйнае мастацтва выцінанкі-выбіванкі, якая ў 2014 годзе атрымала статус нематэрыяльнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. А ў пачатку 2021 года па рашэнні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб прысваенні статусу народнага майстра Наталлі Клімко. Наталля Аляксандраўна пераняла і працягнула мастацтва выбівання ажурных фіранак на паперы ад майстрыхі Ніны Пятроўны Шурак. Пачала займацца гэтым відам дзейнасці Н.А. Клімко ў 2009 годзе. А з 2015 года Наталля Клімко з'яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. 
Да спіса