Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні»

01.12.2021
Навiны рэгiёна

Іх арганізавалі супрацоўнікі кафедры беларускай філалогіі філалагічнага факультэта.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы быў дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 140-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы. 

2й.jpg

З прывітальным словам да аўдыторыі звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка, якая падкрэсліла знакавасць таго, што купалаўская alma mater годна ўшаноўвае імя Янкі Купалы – аднаго са шляхетных беларускіх паэтаў, прарокаў беларускай нацыі, справядліва актуалізавала місію студэнтаў-купалаўцаў чытаць і вывучаць Купалу, каб зразумець мастацкі свет славутага песняра і наблізіцца да ўсведамлення яго мар і імкненняў. Бо, як адзначыла Ірына Фёдараўна, Купала-творца шчыра і годна маліўся “і сэрцам, і думамі”, маліўся “распятай душой” “за родны загон Беларусі”.

5й.jpg

Ва ўступным слове загадчык кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская прывітала ўсіх удзельнікаў канферэнцыі, адзначыла важнасць і актуальнасць даследавання і спасціжэння неўміручага Купалавага слова, запрасіла філолагаў да змястоўнага плённага дыялогу-абмеркавання важных праблем літаратуразнаўства і мовазнаўства.

7й.jpg

Начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў зусім справядліва акцэнтаваў увагу на ацэнцы спадчыны Купалы-класіка, а таксама на навукова-творчым патэнцыяле мерапрыемства такога фармату, якое разлічана найперш на маладое пакаленне: “знайсці” Купалу і сябе ў мастацкім свеце Купалы.

3й.jpg

Дэкан філалагічнага факультэта Святлана Ганчар прывітала гасцей і ўдзельнікаў Купалаўскіх чытанняў, пажадала цікавых навуковых адкрыццяў, а таксама падтрымала думку рэктара пра тое, што Купалаўскі ўніверсітэт – узор таго, як у ім не толькі шануюцца традыцыі, але і наладжваюцца новыя формы працы.

15й.jpg

На пленарным пасяджэнні, акрамя выступоўцаў і членаў кафедры беларускай філалогіі, ганаровымі гасцямі выступілі доктар філалагічных навук, прафесар Мікалай  Даніловіч і намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый  Радзівончык. Свае грунтоўныя даклады прадставілі прафесар, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская мова і літаратура» Алесь Бельскі, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Аліна  Сабуць і іншыя. 

Да спіса