Рэгіён
Галоўная / Рэгіён / Гродзеншчына этнаканфесійная

Гродзеншчына этнаканфесійная

 Гродзеншчына шматнацыянальная

Этнаканфесійныя адносіны ў Гродзенскай вобласці характарызуюцца стабільнасцю, тэлерантнасцю і  канструктывізмам.
Рэлігійная палітра Гродзеншчыны разнастайная. У вобласці ажыццяўляюць рэлігійную дзейнасць 519 рэлігійных арганізацый 16  канфесій. Дзейнічае 490 рэлігійных абшчын, размешчана 528 культавых будынкаў.
Функцыянуюць таксама  Мінская вышэйшая духоўная семінарыя, Гродзенская Рымска-каталіцкая вышэйшая духоўная семінарыя, духоўная навучальная ўстанова “Тэалагічны каледж імя святога Казіміра” Гродзенская дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, 8 праваслаўных братэрстваў і сястрынстваў, 7 праваслаўных і 4 каталіцкія манастыры, 6 абласных і рэспубліканскіх рэлігійных аб'яднанняў і дабрачыннае каталіцкае  аб'яднанне “Карытас”. Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць 538 свяшчэннаслужыцеляў і іншых служыцеляў культа, з іх 20 замежныя грамадзяне.
Згодна з маніторынгам этнаканфісійнай сферы (у даследванні прынялі ўдзел больш за 3000 чал.) 69,8 % рэспандэнтаў  Гродзенскай вобласці з’яўляюцца веруючымі, у тым ліку з іх да праваслаўных сябе аднеслі 56,6 % рэспандэнтаў, 30,8 % – да католікаў, 0,4% - да пратэстантаў. Абсалютная большасць рэспандэнтаў на Гродзеншчыне пазітыўна ацэньваюць адносіны паміж прадстаўнікамі розных канфесій у рэгіене. У цэлым, на погляд 91,1 % рэспандэнтаў, рэлігійная сітуацыя  ў вобласці спакойная і добрая.

Вялікая ўвага з боку святароў працягвае надавацца рабоце з дзецьмі. У Гродзенскай вобласці дзейнічаюць 244 нядзельныя школы розных канфесій.

У вобласці паміж органамі ўлады і рэлігійнымі арганізацыямі склаліся  канструктыўныя ўзаемаадносіны. Ажыццяўляецца супрацоўніцтва з шэрагам рэлігійных канфесій у справе захавання маральнасці ў грамадстве, духоўным выхаванні людзей, пераадольванні негатыўных сацыяльных з'яў, ахове і аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны,  павышэнні сацыяльнай значнасці  інстытута шлюбу і сям'і і інш.
Штогод  у гаррайвыканакамах адбываюцца сустрэчы кіраўніцтва органаў выканаўчай улады з духавенствам. У ходзе сустрэч свяшчэннаслужыцелі атрымліваюць інфармацыю аб выніках дзейнасці органаў улады і працоўных калектываў, з імі абмяркоўваюцца  пытанні супрацоўніцтва.
Пытанне рэгулявання канфесійных адносін і кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях у 2022 годзе былі разгледжаны на пасяджэннях Іўеўскага, Ашмянскага, Свіслацкага, Ваўкавыскага райвыканкамаў і Гродзенскага гарвыканкама.
Органы ўлады, прадпрыемствы і арганізацыі вобласці, па меры магчымасці, аказваюць дапамогу рэлігійным арганізацыям у вырашэнні рознага роду праблем.
Напрыклад, на аснаванні падпункта 2.1. пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «О некоторых вопросах регулирования цен (тарифов) в Республике Беларусь» рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта тарыфы на паслугі па цеплазабеспячэнню і водазабеспячэнню і водаадвядзенню ўстаноўлены для рэлігійных арганізацый на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва.
Рэлігійныя арганізацыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь од 1 снежня 2005 г. № 571 вызвалены ад падаткаў на зямлю і нерухомасць.
У вобласці таксама ажыццяўляецца  работа па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой. Прыярытэтнымі  напрамкамі супрацоўніцтва былі і застаюцца маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, духоўная адукацыя, культура і творчая дзейнасць.
Работа ва ўстановах адукацыі будуецца на падставе палажэння "Аб парадку, умовах, змесце і формах узаемадзеяння ўстаноў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі ў пытаннях выхавання навучэнцаў", зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2001 № 838.
У верасні 2022 г. на базе ДУА "Сярэдняя школа № 38 г. Гродна" адбылася інструктыўна-метадычная нарада для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце і педагогаў, якія выкладаюць факультатыўныя заняткі "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму", на якой былі разгледжаны асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе.
У рамках выканання Пагаднення педагогамі сумесна са свяшчэннаслужыцелямі БПЦ праводзіцца работа па выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму ў школьнікаў. Так, у верасні 2022 г. Гімназіі № 10 г.Гродна прысвоена імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), у лістападзе 2022 г. ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Гродна» - Кірыла Тураўскага. 21 кастрычніка 2022 года на базе ДУА «Гімназія № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна» адкрыты рэсурсны цэнтр ідэалагічнага і духоўна-маральнага выхавання «Беларусь. Лёс. Айчыну», у мерапрыемстве прыняў удзел арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.
У рамках розных сацыяльных праектаў у г.Гродна, г.Ліда, г.Дзятлава, г. Навагрудку і пас. Пагранічны Бераставіцкага раёна вобласці сумесна з праваслаўнымі рэлігійнымі арганізацыямі штогод арганізуецца работа па ахове мацярынства і дзяцінства, аказанні дапамогі інвалідам, адзінокім грамадзянам і састарэлым, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, шматдзетным сем'ям.

У Гродзенскай вобласці ажыццяўляецца работа па забеспячэнні захавання рэлігійнымі арганізацыямі і грамадзянамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе канфесійную сферу. У кастрычніку 2022 г. Гродзенскім аблвыканкамам вынесена пісьмовае папярэджанне рэлігійнай абшчыне «Прыход касцёла Святога Лінуса в.Пялеса Воранаўскага раёна Гродзенскай епархіі РКЦ у Рэспубліцы Беларусь» за парушэнне ёю часткі пятай артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" і падпункта 1.4 пункта 1 Статута названай рэлігійнай абшчыны

Прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства Рэспублікі Беларусь праведзены з 31 свяшчэннаслужыцелем.
Сродкі масавай інфармацыі вобласці рэгулярна асвятляюць пытанні жыцця рэлігійных арганізацый, дзяржаўнай палітыкі ў этнаканфісійнай сферы. Усяго за 2022 год было надрукавана больш за 760 матэрыялаў на канфесійную тэматыку. СМІ Гродзенскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах для электронных і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Па выніках конкурсу за перыяд май 2021 - красавік 2022 г.г. 7 рэдакцый раённых газет узнагароджаны дыпломамі, спецыяльнымі прызамі і граматамі Упаўнаважанага і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
На тэрыторыі вобласці працягваюць выдавацца 5 часопісаў і газет праваслаўных і каталіцкай епархій: «Гродненские епархиальные ведомости», «Новогрудские епархиальные ведомости», «Жировичская обитель», «Ступени», «Слова жыцця».