Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

«Гэта наш культурны брэнд». У абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага прэзентавалі манаграфіі, прысвечаныя буквару

28.02.2022
Навiны рэгiёна
Праца над выданнем заняла шмат часу – каля дзесяці гадоў. Аўтар кніг «Беларускі Буквар» і «Вынаходства Буквара ў Беларусі», прысвечаных гісторыі буквара на беларускіх землях, – вядомы кнігазнаўца, культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Photo-8.jpg

Суша.jpg– У 2012 годзе было падрыхтавана першае факсімільнае выданне самага старажытнага буквара, які захаваўся ў Беларусі. Тады я зразумеў, што гэта бясконца цікавая з”ява. Буквар можна параўнаць з Канстытуцыяй, паколькі там ёсць галоўныя сімвалы краіны, пералік нацыянальных каштоўнасцей. Гэта кніга, якая фарміруе нацыю. Над букварамі працавалі заўсёды знакавыя асобы. Буквар – гэта вялікая спадчына народа і выключна важная падзея. У гэтых кнігах безліч старонак нашай мінуўшчыны і шмат адкрыццяў. Беларусы стаялі ля вытокаў буквара. Як паказала даследванне, гэты культурны брэнд, вынайдзены чатыры стагоддзі назад, стаў сусветнай з”явай. Сення па букварах вучацца мільены дзетак у розных краінах, – адзначыў Алесь Суша.
Photo-12.jpgPhoto-6.jpg

Праца над выданнем заняла шмат часу – каля дзесяці гадоў. Гэта звязана перш за ўсе з тым, што старажытныя буквары мала захаваліся ў Беларусі. Каб прааналізаваць яркія старонкі нашай мінуўшчыны, аўтару прыйшлося папрацаваць у бібліятэках, музеях, архівах дзесяткаў краін свету. Беларускія буквары сёння можна знайсці ва ўсім свеце. Найбольш каштоўныя экземпляры знаходзяцца не толькі ў Расіі, Польшчы, Літве, а нават ў Велікабрытаніі, Даніі, Германіі, Амерыцы і другіх краінах.

Photo-16.jpgPhoto-2.jpg

Кніга «Вынаходства Буквара ў Беларусі», якая выйшла ў серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», адаптавана для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. У простай даступнай форме яна дапаможа моладзі зразумець і ацаніць асветнікаў мінулых эпох.
У планах Алеся Сушы на бягучы год – кніга  «Беларускія карані сусветнага Буквара», у якой аўтар раскажа пра ўплыў беларускага буквара на станаўленне букварыстыкі ў іншых краінах свету.

Горный.jpg– У гісторыі буквара есць надзвычай цікавыя старонкі. Мы павінны ведаць тыя дасягненні, якія зрабілі нашы папярэднікі. Дзякуючы цэламу шэрагу беларускіх асветнікаў буквар не толькі быў вынайдзены на нашай зямлі, але і стаў сусветнай з”явай. Нашы продкі здольнымі былі зрабіць буквар папулярным у многіх краінах свету. Нам есць чым ганарыцца. Вельмі важна, што такія цікавыя кнігі выдадзены ў Год гістарычнай памяці, – адзначыў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, архіялогіі і  спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук  Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэтаімя Янкі Купалы Аляксандр Горны.

Photo-14.jpg

На прэзентацыі прысутнічалі бібліятэкары, пісьменнікі, будучыя педагогі.
Да спіса