Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Карэліччане абмяркоўваюць Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

01.02.2022
Навiны рэгiёна
Валянціна КЕРГЕТ, жыхарка аграгарадка Турэц, ветэран працы:

тургет.jpg —Усё жыццё імкнуся займаць актыўную жыццёвую пазіцыю.Нераўнадушна адношуся да падзей, якія адбываюцца ў нашым агульным доме — роднай Беларусі. Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу — шчырая размова кіраўніка дзяржавы на актуальныя тэмы, не пакінула раўнадушнай.

Я пастаянна прымаю ўдзел у выбарчых кампаніях: не толькі аддаю голас, але з’яўлялася сакратаром Турэцкага выбарчага ўчастка № 17. Вяскоўцы ў пераважнай большасці актыўныя, адказныя, працалюбівыя. Ну, а тым, хто толькі гаворыць пра перамены, хачу сказаць: у першую чаргу трэба пачынаць з сябе і сваёй сям’і. Знайсці любімую справу і шмат працаваць, падтрымліваць парадак каля дому, клапаціцца пра дзяцей і бацькоў. Жыць пад мірным небам і ў квітнеючай краіне — нашы галоўныя накірункі.
Жыццё ў вёсцы як на далоні. Кожны чалавек на відавоку, як яго ўчынкі і імкненні. Як важна, каб мы сталі дабрэйшымі ў адносінах адзін да аднаго.
А яшчэ, каб умелі не толькі працаваць, але карысна адпачываць. Асабліва гэта датычыць правядзення вольнага часу дзяцей: яны павінны быць занятыя і быць пад наглядам дарослых. Яны — наша будучыня.
Шмат розных пытанняў было агучана ў Пасланні, але галоўным застаецца мір на зямлі. Будзе мір — будзе жыццё і дабрабыт. Да гэтага мы павінны імкнуцца ўсе разам. У нашай любімай краіне мы павінны жыць годна, заможна, шчасліва дзеля сябе і сваіх дзяцей. Мы завёмся беларусамі, давайце імі заставацца заўсёды.

Дзяніс Стадольнік, начальнік Карэліцкага РАНС:

денис.jpg – Для мяне Пасланне Прэзідэнта – гэта дакладнае вызначэнне вектара развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшыя гады і ацэнка ўсенароднага абмеркавання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Я, як работнік органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, цалкам згодны з Прэзідэнтам, што мы маем моцны падмурак і гістарычныя веды, а значыць наша Беларусь у бліжэйшыя гады стане яшчэ мацней і бяспечней.

Вераніка Звонка, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Карэліцкай ЦРБ:

вер.jpg – У сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт не абышоў увагай сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй у краіне, падкрэсліў аператыўнасць і зладжанасць работы сістэмы аховы здароўя як у перыяды ўздыму захворвання, так і паміж імі. Пагаджуся, безумоўна, што самае галоўнае — гэта захаванне жыцця чалавека. І ўсе мы, медыцынскія работнікі, стараемся прытрымлівацца гэтага прынцыпу, накіроўваем усе свае намаганні на барацьбу за здароўе пацыента, вядома ж, з дапамогай падтрымкі з боку дзяржавы. Не за гарамі нас чакае новая хваля COVID-19, але я ўпэўнена, што мы з ёй справімся.

Галіна КРУПЕНКА, вытворца Карэліцкага маслацэха:

галина.jpg — Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу слухала ў абедзенны перапынак на працы. Закранулі словы ў адносінах міру і спакою ў нашай краіне: для мяне і маёй сям’і важным з’яўляецца мір, спакой, адзінства.
Мне вельмі прыемна, што ў Пасланні ўдзяляецца шмат увагі  гісторыі нашай краіны. 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Без мінулага няма будучага. Таму згодна са словамі Аляксандра Рыгоравіча, што мы павінны захаваць і зберагчы нашу святую зямлю. Мы — мірныя людзі, нічога дзяліць не будзем, але захаваць і абараніць нашу краіну мы абавязаны. Зрабіць усё, каб просты чалавек не адчуваў на сабе ціску знешніх сілаў, аб гэтым сказаў Прэзідэнт.
Мяне закранула тэма, якая звязана з прафесійнай дзейнасцю. Аб тым, што Беларусь — экспартна-арыентаваная краіна, і гэта заклад таго, што будуць работа і аплата.
Да спіса