Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Літ-тур і інтэлектуальныя віктарыны. Што падрыхтавалі бібліятэкі Гродзеншчыны да Дня роднай мовы

23.02.2022
Навiны рэгiёна
У праграме – мноства яркіх мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць да 25 лютага. У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаюць 21 лютага, у бібліятэках Гродзенскай вобласці праходзіць абласная акцыя "Дзень мовы ў бібліятэцы". У праграме – мноства яркіх мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць да 25 лютага.

– Распачынае моўны тыдзень Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага этна-днём "Гучы, родная мова". Тых, хто цікавіцца займальнымі гістарычнымі фактамі і самабытнай культурай беларускага народа, запрашаем на літ-тур "Мова родная – мова модная" і кніжную выставу, прысвечаную выбітным творам майстроў беларускага слова розных жанраў, "Беларусь літаратурная". Для маленькага чытача прапануюцца прыгожа аформленыя, цікавыя кнігі Пазнякова, Місько, Давідовіча, Бадака, Масла і іншых аўтараў, – адзначыла Надзея Давыдзік, намеснік дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.
HdQ5SZ9bAtA.jpg

Дарэчы, фонд літаратуры на беларускай мове ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага налічвае амаль 82 000  экзэмпляраў. Сярод навінак, як падкрэсліла Надзея Давыдзік, найбольшым попытам карыстаюцца, напрыклад, персанальная энцыклапедыя "Уладзімір Караткевіч", стварэнне якой было прымеркавана да юбілею беларускага класіка. У кнізе змешчана больш за 1000 артыкулаў, якія тычацца жыцця і творчасці пісьменніка.

d55a8edbba8355c581f732b80f150653.jpg

Любяць чытачы таксама выданне А. Бадака "12 месяцаў". Ва ўвазе "Жыровічы: пад святым пакровам" (утрымлівае каля 200 артыкулаў, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Жыровічаў), фотаальбомы У. Ліхадзедава з серыі "У пошуках страчанага", прысвечаныя гарадам Гродзенскай вобласці, кніга Д. Кашавар "Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі час" (пра беларускіх жанчын, якія на працягу ўсёй нашай гісторыі мянялі свет да лепшага), А.Суша "Напалеон Орда" (выяўленчы матэрыял, які дэманструе гравюры Напалеона Орды з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) і шмат іншых кніг.

Традыцыйна шмат цікавага падрыхтавалі да Міжнароднага дня роднай мовы і ў раённых бібліятэках. У Астравецкай раённай бібліятэцы пройдзе інтэлектуальны спрынт-конкурс "Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску", на гадзіну роднай мовы "На мове – сэрцу зразумелай" запрашае Дзятлаўская раённая бібліятэка.
razvorot-2-karatkevich.jpg

– Для актыўных карыстальнікаў інтэрнэта публічныя бібліятэкі вобласці падрыхтавалі анлайн-марафоны і інтэлектуальныя віктарыны: пазнавальны інфармацыйны рэсурс "Роднай мовы пералівы" можна знайсці на сайце абласной бібліятэкі, віктарыну "Чытай на мове з задавальненнем" прапануе віртуальным наведвальнікам Карэліцкая раённая бібліятэка, "Роднаму слову – гучаць" – Свіслацкая раённая бібліятэка, "Чытаем па-беларуску" – Ашмянская раённая бібліятэка. У сацыяльных сетках абласной бібліятэкі праверыць сваё веданне роднай мовы, дыялектаў і гаворак роднага краю  прапануе абласная бібліятэка праз інтэрактыўную гульню "Галасы Беларусі", – расказала намеснік дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Завяршыцца абласная акцыя прэзентацыяй манаграфій культуролага і кнігаведа Алеся Сушы "Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы" і "Вынаходства Буквара ў Беларусі", якая пройдзе ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы 25 лютага.
Да спіса