Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Працягваюцца сталічныя і рэгіянальныя кірмашы з багатым выбарам сельгаспрадукцыі

26.10.2022
Навiны рэгiёна
Падчас традыцыйных базараў арганізаваны святочныя забавы. На асенніх кірмашах, што праходзяць па ўсёй краіне, можна не толькі зрабіць ладныя запасы на зіму. У некаторых рэгіёнах улады арганізавалі падчас традыцыйных базараў святочныя забавы. Напрыклад, злавіць рыбу голымі рукамі ды выйграць пеўня можна было ў суботу на кірмашы ў Шчучыне. Мы таксама параўналі цэны на найбольш папулярную прадукцыю на мінскіх і рэгіянальных пляцоўках, пішу «СБ».

Карэспандэнт «СГ» накіравалася на кірмаш у Шчучыне з самага ранку. Яшчэ і сямі гадзін не было, як вуліца Леніна ў райцэнтры ажыла, загаманіла і зазвінела гаманцамі.

Кірмаш — той дзень, калі вёска горад корміць, таму гараджанам, відаць, не спалася — яны ішлі з сумкамі ды мяхамі. Свае паслугі прапаноўвала грузавое таксі, бескарыслівую дапамогу — актывісты РК БРСМ.

Восеньскі кірмаш зноў здзівіў багатым асартыментам і мясцовым каларытам. Выйграць прадукцыю можна было і падчас сельгаслатарэі: за 2,5 рубля атрымаць мех бульбы, морквы, цыбулі, яблыкаў і нават разжыцца пеўнямі ды курамі. Сёлета ўдача ўсміхнулася шчучынцам Юліі і Кірылу Скаромным, якія набылі ажно 16 квіткоў! Выйгрышных — дзевяць.

У мінулым годзе купілі дзесяць квіткоў, і амаль усе былі шчаслівыя. Выйгралі суперпрыз — двух пеўняў і дзве курыцы. Вось і сёлета вырашылі паспытаць шчасце і не прагадалі, — прызналіся Скаромныя.



Як заўсёды, знайшліся смельчакі, якія прынялі ўдзел у традыцыйнай гумарыстычнай рыбалцы. Праўда, каб рыбу з'есці, трэба было ў ваду лезці. Удзельнікі пад гучныя апладысменты гледачоў лавілі рыбу голымі рукамі!

Актыўна працавалі падворкі і выязны гандаль. Цікавымі рукатворнымі таварамі радавалі народныя ўмельцы. Асабліва шмат было вязаных вырабаў, патрэбных акурат да халадоў.

Сёлета ў кірмашы ўдзельнічалі дзевяць гаспадарак раёна. Прадалі яны 40 тон збожжа, 20 тон бульбы, каля 8 тон яблыкаў. А яшчэ попытам карысталіся цыбуля, капуста, морква і іншая агародніна, — расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама Андрэй Клімовіч.

На кірмашы было шмат прадаўцоў і з іншых раёнаў. Напрыклад, Наталля Кароза прыехала з Мастоў. У яе звыш 70 сартоў хрызантэмы. Шчучынцам кветкавод прапанавала 45 відаў. Кошт — ад 4 да 20 рублёў.

Імпрэза запомнілася і тэатралізаванай праграмай, якую падрыхтавалі работнікі РЦКіНТ і Мастоўскага РЦК.
Да спіса