Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
Навiны рэспублiкi

Кідальніца молата Марыёла Букель расказала, як “дабывала” бронзу ў Кеніі

25.08.2021
Навiны рэспублiкi
Спартсменка падзялілася падрабязнасцямі і ўражаннямі ад выступлення.Наша вядомая зямлячка, кідальніца молата з Варнян Марыёла Букель дапоўніла сваю калекцыю ўзнагарод яшчэ адным важкім медалём – бронзай на чэмпіянаце свету сярод юніёраў.

Нагадаю, што пуцёўку на спаборніцтвы, якія праходзілі ў горадзе Найробі (Кенія), спартсменка атрымала, “узяўшы” бронзу на чэмпіянаце Еўропы, распавядае "Астравецкая праўда". Падобна, гэты колер медаля імпануе Марыёле – у Найробі яна таксама паднялася на трэцюю прыступку ганаровага п’едэстала, кінуўшы молат на 65 метраў 20 сантыментаў.
1.jpg

Нам удалося звязацца са спартсменкай, і яна падзялілася ўражаннямі ад выступлення:

– Эмоцыі, канешне, радасныя, але хацелася кінуць молат далей. Перад спаборніцтвамі была настроена на лепшы вынік, але, на жаль, на гэты раз не атрымалася. Паўплывала і тое, што былі цяжкасці з акліматызацыяй. Кенія знаходзіцца на высакагор’і – дзесьці каля 2 000 над узроўнем мора, і мне там цяжка дыхаць. У дадатак за 3 дні да старту прыхварэла. Усё гэта супала – і з-за гэтага поўнасцю не адчуваю радасці прызёра. А так усё крута! Асабліва бамбезна нас сустракалі ў гатэлі: выходзіў увесь персанал, спяваў афрыканскія песні, падыгрываючы сабе посудам. Гэта выглядала забаўна і цікава. Людзі ветлівыя, а вось сама краіна і горад – мне здаецца, тут немагчыма выжыць, таму жыхарам застаецца пажадаць моцнага здароў’я і ўдачы. Асобная тэма – сітуацыя на дарозе. Мы ездзілі картэджам і каля гадзіны дабіраліся да стадыёна – дзякуй вадзіцелям, што дастаўлялі нас цэлымі і здаровымі. Вы не ўяўляеце, праз што ім даводзілася праходзіць на праез джай частцы. Вялікі дзякуй маме і бабулі, якія хваляваліся за мяне дома,– думаю, яшчэ больш, чым я. Дзякуй трэнеру Наталлі Германюк, Івану Ціхану за карысныя парады і ўсім, хто мяне падтрымліваў. Усіх абдымаю і люблю!
Да спіса